Адзіны ўрок, прысвечаны Міжнароднаму дню палёту чалавека ў космас

12.04.2024

12 красавіка 2024 года ў   школе прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Міжнароднаму дню палёту чалавека ў космас. Мерапрыемства прайшло ў форме вуснага часопіса. На ўроку навучэнцы   наведалі цікавыя старонкі віртуальнага часопіса: «якасці, якімі павінен валодаць касманаўт», «іх зорны шлях пачынаўся ў Беларусі», «першая жанчына-касманаўт Рэспублікі Беларусь». Рабята паглядзелі цікавыя відэаролікі, папрацавалі ў групах, выконваючы займальныя заданні. Яны атрымалі адказы на важныя пытанні: "якімі рысамі характару павінен валодаць касманаўт"  " каго з касманаўтаў-ураджэнцаў Беларусі вы ведаеце?", Якія задачы былі пастаўленыя перад першай жанчынай-касманаўтам Рэспублікі Беларусь на арбіце?", "Якую карысць прыносіць распрацоўка і запуск новых спадарожнікаў?». У канцы ўрока быў падведзены вынік:мы самі ствараем сцэнар будучага жыцця, і кожны з нас нясе адказнасць за будучыню нашай краіны і свету".