Квэст-гульня "Падарожжа на востраў здароўя"

13.04.2024

У рамках шостага школьнага дня 13 красавіка для 6-9 класаў была праведзена квэст-гульня "Падарожжа на востраў здароўя". Рабят захапіла   работа ў камандзе па зададзеным маршруце. На кожнай станцыі хлопчыкаў і дзяўчынак чакаў сюрпрыз, цікавыя пытанні і добры настрой. Гульня дапамагла сістэматызаваць і абагульніць раней атрыманыя веды па здароваму ладу жыцця.