"Зямля ў нас адна - іншы не будзе ніколі!"

20.04.2024

20 красавіка ў рамках шостага школьнага дня для навучэнцаў 1-5 класаў  прайшоў вусны часопіс "Зямля ў нас адна - іншы не будзе ніколі!", які быў прымеркаваны да Сусветнага дня Зямлі. Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення гэтага свята. Актыўна ўдзельнічалі ў гутарцы "Зямля - ​​слязінка на шчацэ Сусвету" і прапаноўвалі свае варыянты вырашэння экалагічных праблем. Рабяты змаглі праверыць свае веды і кемлівасць падчас удзелу ў віктарыне «Наша зялёная планета». У завяршэнні мерапрыемства ўсе рабята паабяцалі стаць сябрамі і абаронцамі нашай Зямлі. А скончылася мерапрыемства фотасесіяй "Усмешачку, Зямля, цябе здымаюць".