“Міншчына спартыўная. Вясна”

20.04.2024

20 красавіка ў рамках праекта Міншчына спартыўная. Вясна для вучняў 1-5 класаў  прайшла спартыўная праграма "Гадзіна эстафет". Рабят чакала мноства цікавых і займальных гульняў. Традыцыйна мерапрыемства пачалося з размінкі, а прадоўжылі спартыўную праграму займальныя эстафеты. Дзеці з вялікім задавальненнем і энтузіязмам прынялі ўдзел у спаборніцтвах, паказаўшы сябе моцнымі, спрытнымі і хуткімі. Пасля гарачых эстафет, рабята панеслі дадому сонечны настрой.