Група кароткачасовага прыбывання

Паважаныя бацькі!

 

З мэтай забеспячэння ранняй сацыялізацыі дзяцей, на аснове запытаў законных прадстаўнікоў дзяцей ранняга ўзросту, якія не наведваюць дашкольную ўстанову,  ва ўстанове адукацыі функцыянуе прагулачная група на аснове няпоўнага, кароткачасовага знаходжання.

Змест дашкольнай адукацыі ў гэтай групе вызначаецца базавым кампанентам у адпаведнасці з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі і ўзростам дзяцей.

Мэта прагулачнай групы: дапамога сям'і ў арганізацыі дзейнасці дзяцей на прагулцы, адаптацыі дзіцяці ранняга ўзросту да новага сацыяльнага асяроддзя.

  Задачы:

  • павышэнне бацькоўскай кампетэнтнасці;
  • фарміраванне бацькоўскай супольнасці для ўзаемадапамогі і падтрымкі;
  • сацыялізацыя дзіцяці.

  Правілы прагулкі для дарослых:

  • важна, каб першыя правілы для дзіцяці ва ўстанове дашкольнай адукацыі ўводзілі бацькі;
  • добра прывучыць дзяцей выходзіць на прагулку і адыходзіць з яе ўсім адначасова;
  • гуляем толькі на адведзеным участку;
  • выхавальнікі дашкольнай адукацыі выносяць на прагулку гульні і гульнявыя дапаможнікі;
  • навучыце дзіця і пакажыце на сваім прыкладзе, што дотык да іншага чалавека можа быць толькі з яго згоды
  • старайцеся прывучыць дзіця, што на пляцоўцы дзіцячага сада яно можа звярнуцца за дапамогай і атрымаць яе ад любога дарослага
  • старайцеся падтрымліваць добразычлівыя адносіны з дзецьмі і дарослымі. У такой атмасферы вашаму дзіцяці будзе камфортней.

Толькі пры такой умове дзеці з задавальненнем будуць наведваць нашу ўстанову дашкольнай адукацыі.

  

Як размеркаваць дзіця  ў групу кароткачасовага знаходжання ўстановы дашкольнай адукацыі

     Для размеркавання дзіцяці  ў групу кароткачасовага знаходжання ўстановы дашкольнай адукацыі неабходна напісаць заяву на  імя дырэктара ўстановы адукацыі аб залічэнні  (аг. Лазавічы, вул.Перамогі, д.1). Пры звароце законныя прадстаўнікі павінны прадаставіць наступныя дакументы:

накіраванне (Выдача  накіравання ва ўстанову дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца па  адрасу: г.Клецк, пл.Маякаўскага, 10, служба "Адно акно" каб. 109 (1 паверх), час працы: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00 (перапынак з 13.00 да 14.00), серада з 8.00 да 20.00 (перапынак з 13.00 да 14.00), другая субота месяца з 9.00 да 13.00 (без перапынку).

Дакументы, неабходныя для атрымання накіравання:

-  пашпарт, або іншы дакумент, які пацвярджае асобу законнага прадстаўніка дзіцяці; 

- пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці; 

- медыцынскае заключэнне аб стане здароўя дзіцяці.

Час  дзеяння накіравання – 15 дзён

     

Чакаем Вас у Дзяржаўнай установе адукацыі "Лазавіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна»

 

 

 Прагулачная група ва ўстанове  адукацыі

Вельмі важна, перад тым як аформіць дзіця ва ўстанову дашкольнай адукацыі, пахадзіць на прагулкі (ці аформіць дзіця ў групу  кароткачасовага знаходжання), што дазволіць паступова прывучыць дзіця да ўзаемадзеяння з аднагодкамі, навучыць яго гуляць, будзесадзейнічаць ставрэнню ўмоў паступовага “адрыву” дзіцяці ад бацькоў. Дарослыя ў гэты час маюць магчымасць атрымаць неабходныя ўменні па выхаванні дзяцей, павысіць  матывацыю да педагагічнай самаадукацыі (праз гутаркі  з педагогамі, медыцынскім работнікам).

 У нашай установе адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе згодна з запытамі законных прадстаўнікоў арганізавана дзейнасць прагулачнай групы кароткачасовага знаходжання, якую наведваюць 2 выхаванцы да 3 гадоў. Час працы групы з 10.50 да 12.20.

 У адпаведнасці з пунктам 45 Палажэння прыём выхаванцаў ва  ўстановы адукацыі, у тым ліку ў групы  кароткачасовага знаходжання, ажыццяўляецца на працягу каляндарнага года на падставе:       

  накіравання  ў  дзяржаўную   ўстанову а дукацыі   для засваення  зместу адукацыйнай   праграмы    дашкольнай  адукацыі,  выдадзенага    мясцовым выканаўчым  і  распарадчым  органам   па месцы   знаходжання  дзяржаўнай установы адукацыі (служба  “Адно акно”);          заявы аднаго з бацькоў (законнага прадстаўніка) выхаванца з указаннем каляндарнага  перыяду  знаходжання  на працягу года, часу  знаходжання  на працягу дня; медыцынскай даведкі аб стане здароўя.

Прагулачная група ва ўстанове дашкольнай адукацыі.           

У прагулачнай  групе адпаведна раскладу дня і з улікам узросту выхаванцаў арганізуюцца розныя віды дзіцячай дзейнасці (пазнавальная практычная (назіранні, даследаванні і інш.), гульнявая (дыдактычныя, сюжэтна-ролевыя гульні і інш.), працоўная ( праца ў прыродзе, гаспадарча-бытавая праца), ажыццяўляецца фізкультурна-аздараўленчая дзейнасць (рухомыя гульні і фізічныя практыкаванні, самастойная рухальная дзейнасць і інш.), праводзіцца індывідуальная праца з дзецьмі па адукацыйных галінах вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі і інш.

 Так як прагулачная група прадугледжвае знаходжанне дзяцей ва ўстанове дашкольнай адукацыі ў час прагулкі, у выхаванцаў фарміруюцца абмежаваныя ўяўленні аб жыцці ва ўстанове дашкольнай адукацыі (яны судакранаюцца з жыццём дзяцей на вуліцы). Для таго, каб расшырыць вобласць азнаямлення з установай дашкольнай адукацыі, практыкуецца запрашэнне дадзеных выхаванцаў на святочныя мерапрыемствы (навагоднія ранішнікі  і інш.) Акрамя гэтага, як правіла, дзеці прыходзяць ва ўстанову дашкольнай адукацыі перад тым, як выхаванцы рознаўзроставай групы пачынаюць збірацца на прагулку, каб даць ім магчымасць пазнаёміцца з групай, некаторымі рэжымнымі момантамі.