Родная мова для самых маленькіх

Папулярызуем беларускую мову

разгарнуць
Адной з асноўных задач адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца фарміраванне патрыятызму пачынаючы з дашкольнага ўзросту. Нацыянальнае выхаванне спрыяе далучэнню чалавека да культуры народа, дапамагае маленькім беларусам усвядоміць сваю прыналежнасць да нацыі, багатай традыцыямі, звычаямі, дасягненнямі культуры і навукі.
Дашкольная ўстанова — першая прыступка ў сістэме адукацыі.
Дашкольны ўзрост з’яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для авалодання дзецьмі складнікаў беларускай народнай культуры. Менавіта ў гэты прамежак жыцця ў дзіцяці фарміруецца цікавасць, патрэба ў інфармацыі, якія неабходны для наступнага навучання ў школе.
Вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі прадугледжваецца фарміраванне ўяўленняў аб сваёй малой радзіме (назва горада, пасёлка), народных і дзяржаўных святах, аб сімвалах беларускай дзяржавы, аб людзях, якія праславілі нашу краіну: асветніках, нацыянальных героях, Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, дзеячах мастацтва, касманаўтах, спартсменах і г.д.
згарнуць

Заклікаем выхавацелей, дзетак і бацькоў размаўляць па-беларуску!

разгарнуць

Скарбы мовы, скарбы пазнання, скарбы навакольнага свету расчыняюцца тым, хто шчыралюбіць і глыбока вывучае родную мову, літаратуру, культуру.

Паважаныя бацькі, дапамажыце нам далучыць дзяцей да роднай, беларускай мовы! Давайце разам падумаем, як захапіць дзіця, каб яму захацелася вывучыць родную мову.

Хтось, магчыма, не вывучаў мову ў школе ці не карыстаецца ёю ў жыцці, пакуль ведае абмежаваную колькасць слоў, але ж хоча узбагаціць слоўнікавы запас і зацікавіць астатніх. Дзесь ці ж трэба пачынаць! Напрыклад, пачніце з прывітання ці развітання па-беларуску. Да ўніверсальных вітанняў належаць: вітаю, прывітанне, здрастуйце, добрага здаровейка. Ці вітальныя выразы ў дачыненні да часу: добрай(-ае) раніцы, добрага ранку, дабранак, добры дзень (дзянёк), добры вечар (вечарок), добрай ночы (ночкі). 

Формы развітання: да пабачэння, да сустрэчы, да скорага, шчасліва заставацца, заставайцеся здаровыя, бывайце здаровыя, шчаслівай дарогі або лёгкай дарогі.

Ветлівасць

Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям:

Дзякуем

Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!

Просім прабачэння

Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.

Радуемся

Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!

Жадаем

Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!

Імёны

Для бацькоў імя сына ці дачкі — самае пяшчотнае і мілагучнае. Кожнае дзіця любіць, каб да яго звярталіся неяк асабліва. Камусьці падабаюцца памяншальныя ласкавыя формы імя, камусьці — толькі поўныя. Дзецям будзе цікава на некалькі хвілін акунуцца ў мінулае нашай краіны і даведацца, якія імёны існавалі раней на Беларусі.

згарнуць

Кансультацыя для бацькоў

разгарнуць
Шануйце родную мову!

Яшчэ ў далёкай старажытнасці людзі здабывалі агонь, прыручалі жывёл, навучыліся апрацоўваць зямлю, вырошчваць ураджай, будаваць масты, вадзіць па вадзе караблі… Буйнейшымі заваёвамі чалавечага розуму ў пазнейшыя часы сталі паравая машына, электрычнасць, радыё, самалёты. А яшчэ пазней вялікім цудам з’явіліся штучныя спадарожнікі Зямлі, касмічныя караблі і выхад чалавека ў космас…

Але ўсё гэта стала магчымым, бадай, таму, што ў людзей даўным-даўно з’явілася мова. Менавіта яна вывела чалавека ў свет розуму.

Мова... Наша родная мова... Колькі мілагучнасці, таемнасці ў гэтым слове. Залатыя лісцікі на дрэвах, кожная птушка, кожная кветка і, канешне, чалавек — усе маюць сваю мову. «Самы найвялікшы і бясспрэчны закон жыцця — гэта людская мова, праз якую чалавек стаў вышэй за ўсіх істот пад сонцам», — пісаў знакаміты Янка Купала. Сапраўды, чалавечую мову нельга параўнаць з мовай птушак, жывёл, раслін. Яна з'яўляецца больш прыгожай, мілагучнай, дзякуючы ей людзі размаўляюць, вучацца, дасягаюць сваей мэты. Роднае слова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа. Яго з пашанай называюць люстэркам культуры і формай яе існавання. Родная мова з’яўляецца формай існавання і захавання народных традыцый, звычаяў, духоўных скарбаў, спосабам і сродкам развіцця нацыянальнай культуры.

Але нашу родную мову трэба аберагаць, трэба не саромецца яе. Памятаеце, як у далёкія часы пакутавалі людзі, якім трэба было адрачыся ад роднай мовы, ад радзімы. Цяпер мы павінны адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы.

Мова — гэта душа народа. Нагадаем словы народнага песняра Янкі Купалы: “Гэта душа душы беларуса — мова зраслася з ім, як зрастаецца са сваім коранем дрэва. Падкапайце яго, абсячыце дазвання яго корань — дрэва засохне, перастане жыць”. Купала сцвярджаў, што вырачыся роднага слова — тое ж самае, як вырачыся роднай маці. І ачуняць, глянуць па-арлінаму смела, на думку песняра, мы зможам толькі тады, калі пад кожнай страхой, кожным дахам зойме пачэснае месца наша родная беларуская кніжка.

 На вялікі жаль, мы рэдка задумваемся пра свае карані. А, магчыма, каб задумваліся, былі б болей памятлівымі, болей абачнымі і адказнымі, з большай цеплынёй ставіліся да людзей, што пакінулі нам вялікую спадчыну — нашу мову.

                                          Ад прадзедаў спакон вякоў

                                          Мне засталася спадчына;

                                          Паміж сваіх і чужакоў

                                          Яна мне ласкай матчынай.

                                          Аб ей мне баюць казкі-сны

                                          Вясеннія праталіны,

                                          I лесу шэлест верасны,

                                          I ў полі дуб апалены...

 Янка Купала

 Мова — гэта тое, без чаго не можа жыць ніводны чалавек.

Мы павінны абараняць нашу мову, не саромецца яе, паважаць яе самі, а таксама прывіць любоў і павагу да яе нашым дзецям. “Трапяткая і сіняя, як васілёк, і гарачая, як прамень” — так назваў родную мову наш таленавіты пісьменнік і паэт, непераўзыдзены рамантык Уладзімір Караткевіч. І хочацца верыць, што наша родная мова заўседы застанецца любiмай, паважанай i ўвогуле, самай лепшай. 

                            Падрыхтаваў выхавацель дашкольнай адукацыі А. М. Ігнатчык

згарнуць

"Мама, тата, давайце гуляць па-беларуску!"

разгарнуць

Часцей за ўсе бывае так, дзіця ідзе ў першы клас, а не толькі не ведае беларускай мовы, але, нават, ніколі і не чула яе меладычнасці і чысціні. Бацькі з жахам садзяцца з сынам, або з дачкой рабіць дамашнюю работу па-беларускай мове і адчуваюць, што ахапіць неахопнае адразу не атрымліваецца. Згублены нейкі перыяд часу, калі можна было далучаць дзіця да роднай мовы яшчэ з маленства. Што рабіць? Плаціць грошы рэпетытарам, альбо ёсць іншы варыянт рашэння праблемы? Прапануем маладым бацькам некалькі парад паступовага знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з роднай мовай.

Па-першае, калі ваша дзіця наведвае дашкольную установу, то вы павінны ведаць, што існуюць заняткі на беларускай мове ў групах сярэдняга і старэйшага ўзросту. Акрамя таго, праводзяцца фальклорныя святы, напрыклад “Сустракаем вясну”, на якіх дашкольнікаў знаёмяць з культурай беларускага народу, яго мовай, традыцыямі, абрадамі, рамёсламі. На гэтыя святы заўсёды запрашаюцца бацькі. Вось вам і першая ступень адукацыі маленькіх беларусаў.

А далей бацькам трэба развіваць дзіця самастойна ў сям’і. З чаго пачаць? Пачніце з калыханак, чытання кніжак-малютак, прывітання на роднай мове. Затым звярніцеся да збораў ў садок у гульневай форме. “А давай апранацца па-беларуску!” – прапануйце малышу. І называйце яго адзенне: шкарпэткі, насоўка, кішэнька, каўнерык, гузікі, боцікі і г.д. Праз некалькі дзён ваша дзіця без памылак будзе знаходзіць адпаведную рэч, а потым і само назаве яе па-беларуску.

На кухне хай маці пазаве дачушку гатаваць ежу па-беларуску. Назвы садавіны, гародніны, электрапрыбораў дзеці запомняць хутка і з задавальненнем будуць ужываць іх у размове з іншымі людзьмі. Тым часам тата, займаючыся рамонтам кватэры, разам з сынам разбіраюцца, якія патрэбны цвікі, гаечныя ключы, дошкі, шпалеры і іншае.

Ідучы па вуліцы з маленькім грамадзянінам Беларусі, раскажыце яму аб памятніках архітэктуры вашага гораду, назавіце па-беларуску назвы крамаў, транспарту, дрэвы ў парку, хатніх і дзікіх жывёл. Не трэба навязваць малышу размову, калі ён змарыўся, хоча адпачыць або пагуляць. Рухайцеся паступова, але ўпарта і тады, калі ваша дзіця пойдзе у школу, вы убычыце, што нездарма бавілі з ім час, далучаючы яго да роднай мовы.

Лічыце, гэта займае шмат часу, ці патрабуе дадатковых ведаў? Не? Тады, не адкладаючы, бярэмся за работу і добрых вам з дзіцем гульняў па-беларуску.

 

Беларускія народныя гульні

Вожык і  мышы    

Усе дзеці разам з гульцамі-мышамі становяцца ў круг. Вожык—у цэнтры круга. Па сігнале ўсе ідуць направа, вожык — налева. Гульцы прамаўляюць словы: Бяжыць вожык — тупу-тупы, Увесь калючы, гостры зуб! Вожык-вожык, ты куды? Пекла якой бяжыш бяды? Пасля гэтых слоў усе спыняюцца. Па сігнале да вожыку падыходзіць адзін гулец і кажа:

Вожык ножкамі туп-туп!

Вожык глазкамі луп-луп!

Чуе вожык — усюды ціш,

Чу!.. Скрабецца ў лісце мыш!

Вожык імітуе руху: асцярожна ходзіць, прыслухоўваецца. Мышы ў гэты час бегаюць па-за кругам. Вядучы кажа:

Бяжы, бяжы, вожык,

Не шкадуй ты ножак,

Ты лаві сабе мышэй,

Не лаві нашых дзяцей!

Мышкі бегаюць па крузе, подбегам і за круг. Вожык іх ловіць (пятнает).

Гульцы хутка прысядаюць і апускаюць рукі. Мышка злоўленая: яна ў пастцы. Такім чынам, гульня паўтараецца некалькі разоў.

Правілы гульні. Усе дзейнічаюць дакладна ў адпаведнасці з тэкстам. Вожык пятнает мышэй, злегку крануўшы іх рукой. Запятнанная мышка адразу выходзіць з гульні.

Запляціся, пляцень!

Якія граюць дзеляцца на дзве роўныя па сілах каманды — зайцы і тын. Малююць дзве паралельныя лініі — калідор шырыней 10— 15 см. Гульцы-тын, узяўшыся за рукі, становяцца ў цэнтры калідора, а зайцы — на адным з канцоў пляцоўкі. Дзеці-плот чытаюць:

 Заяц, заяц не хадзі,

Ў гародзе не блудзі!

Пляцень, заплятайся,

Зайцы лезуць, спасайся!

Пры апошнім слове зайцы бягуць да плетню і імкнуцца разарваць яго ці праскочыць пад рукамі гульцоў. Зайцы, якія праскочылі, збіраюцца на іншым канцы калідора, а тым, каго затрымалі, кажуць: «Ідзі назад, у лес, асінку пагрызі!» І яны выбываюць з гульні. Дзеці-плот паварочваюцца тварам да зайцам і чытаюць:

У лес заяц паскакаў,

Нас пляцень уратаваў.

Гульня паўтараецца, пакуль не пераловяць ўсіх зайцоў. Пасля гэтага мяняюцца ролямі. Правілы гульні. Перамагае тая група, якая пераловіць ўсіх зайцоў пры меншай колькасці запеваў.

Ліскі     

Якія граюць па дамоўленасці або па лесаванні выбіраюць ліса — вядучага і, стаўшы ў круг дыяметрам 10-20 м, кладуць каля сябе лісак. Ліс падыходзіць да аднаго і кажа:

 — Дзе быў?

— У лесе.

— Каго злавіў?

— Ліску.

— Аддай ліску маю.

— За так не аддаю.

— А за што — скажы сам.

— Як абгоніш, дык аддам.

 Пасля гэтага яны бягуць у супрацьлеглыя бакі па крузе. Гаспадаром ліскі становіцца той, хто зойме свабоднае месца ў крузе, лісам — гулец, які застаўся.

Жмуркі

Усе ідуць, прыскокваючы і напяваючы якую-небудзь песеньку, і вядуць гульца-ката з завязанымі вачыма. Як прывядуць да дзвярэй, ставяць яго на парог і загадваюць узяцца за ручку, а потым усе разам (хорам) нараспеў распачынаюць такую гаворку з катом:

 — Кот, кот! На чым стаіш?

— На дубе!

— За што трымаешся?

— За сук!

— Што на суку?

— Вуллі!

— Што ў вуллях?

— Мед!

— Каму ды каму?

— Мне ды сыну майму!

— А нам што?

— Гліны на лапаце!

Тут усе пачынаюць тармасіць ката і спяваюць песеньку:

Кот, кот Апанас,

Ты лаві тры годы нас!

Ты лаві тры годы нас,

Не развязваючы вачэй!

Як толькі праспяваюць апошнія словы, разбягаюцца ў розныя бакі. А кот Апанас прымаецца лавіць якія граюць. Усе круцяцца вакол ката, дражняць яго: то дакрануцца да яго пальцам, то пацягнуць за вопратку.

Правілы гульні. Лавіць і разбягацца можна толькі пасля слоў: «Не развязваючы вачэй!» Той, да каго дакрануліся, часова выходзіць з гульні.

Пярсцёнак

Якія граюць стаяць па крузе, трымаюць рукі наперадзе лодачкай. Выбіраецца адзін вядучы. У руках у вядучага ляжыць невялікі бліскучы прадмет (гэта можа быць колца, фанцік з фальгі). Вядучы ідзе па крузе і кожнаму як быццам кладзе колца ў рукі. Пры гэтым ен кажа:

Вось па крузе я іду,

Усім пярсценачак кладу,

Мацней ручкі заціскайце

Да глядзіце, не зявайце.

Аднаму з дзяцей ен незаўважна кладзе колца, а потым выходзіць з кола і кажа: «Пярсценачак, пярсценачак, выйдзі на ганачак!» Той, у якога ў ладошках апынецца колца, выбягае, а дзеці павінны пастарацца затрымаць яго, не выпусціць з круга.

Правілы гульні. Пасля слоў: «Пярсценачак, пярсценачак, выйдзі на ганачак!»— усе гульцы павінны паспець хутка ўзяцца за рукі, каб не выпусціць гульца з колцам у руцэ з круга.

У Мазаля

Удзельнікі гульні выбіраюць Мазаля. Усе астатнія адыходзяць ад Мазаля і дамаўляюцца, што будуць яму паказваць, пасля чаго ідуць да Мазалю і кажуць:

 — Здароў, дзядуля Мазаль —

З дліннай белай барадой,

 З чорнымі вачамі, з белымі вусамі!

 — Дзеткі, дзеткі! Дзе вы былі?

Дзе вы былі? Што рабілі?

 — Дзе мы былі, вам не скажам,

 Што рабілі — пакажам!

Усе робяць тыя руху, аб якіх дамовіліся загадзя. Калі дзед Мазоль адгадае, якія граюць разбягаюцца, а дзед ловіць іх.

Правілы гульні. Дзед Мазаль выбірае сабе на замену самага хуткага і спрытнага гульца.

Грушка

Якія граюць бяруцца за рукі, утвараючы круг, у сярэдзіне якога становіцца хлопчык або дзяўчынка. Гэта і будзе грушка. Усе ходзяць вакол грушкі па крузе:

 Мы пасадзім грушку —

Вось так, вось так!

Няхай наша грушка

Расце, расце

Вырастай ты, грушка,

Вось такой вышыні;

Вырастай ты, грушка,

Вось такой шырыні;

Вырастай ты, грушка,

Вырастай у добры час!

Патанцуй, Марылька,

Пакружыся ты для нас!

А мы гэту грушку

Усе шчыпаць будзем.

Ад нашай Марылькі

Уцякаць будзем!

Грушка ў сярэдзіне круга павінна рабіць усе тое, аб чым спяваецца ў песні: танцаваць, кружыцца. На словы «Вось такой вышыні» дзеці паднімаюць рукі ўверх, а на словы «Вось такой шырыні» разводзяць іх у бакі. Калі спяваюць: «А мы гэту грушку усе шчыпаць будзем», усе набліжаюцца да грушкі, каб дакрануцца да яе, і хутка ўцякаюць, а грушка ловіць каго-небудзь.

Правілы гульні. Усе гульнявыя дзеянні павінны быць дакладна ўзгодненыя са словамі

Лясь, лясь, уцякай!

Якія граюць ходзяць па пляцоўцы — збіраюць на лузе кветкі, плятуць вянкі, ловяць матылькоў і г. д. Некалькі дзяцей выконваюць ролю конікаў, якія ў баку скубуць траўку. На словы вядучага:

 — Лясь, лясь, уцякай!

Цябе коні стопчуць.

— А я коней не баюсь,

Па дарозе пракачусь!

Некалькі гульцоў пачынаюць скакаць на палачках, пераймаючы конікам і імкнучыся злавіць дзяцей, якія гулялі на лузе.

Правілы гульні. Ўцякаць можна толькі пасля слова прокачусь. Той дзіця, якога дагоніць конік, на час выбывае з гульні.

згарнуць

Прапануем Вам беларускія сайты па адукацыі, выхаванні і развіцці нашых дашкалят!

разгарнуць
"Вясёлка" - часопiс для дзяцей i iх бацькоў
"Буся" - чытанка-маляванка для дашкольнікаў
Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ
Вершы.ru - нацыянальны паэтычны партал, на якiм вы знойдзеце вершы для дзяцей на беларускай мове.
Казкi беларускiя
згарнуць

Выказванні і вершы пра Радзіму і беларускую мову

разгарнуць
Люблю цябе такой, якая ёсць,
Зямля мая, зямля бацькоў святая, —
Мая слязінка — са святла наскрозь,
Маё прычасце, мой святлісты лёс…
З табой і паміж бедаў я світаю.
                                        Н. Загорская «Мае ўсе думы звязаны з табою…»
 
Якуб Колас: "Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову." 
 
Янка Купала: "Магутнае слова, ты, роднае слова! Са мной ты на яве і ў сне, душу мне затрэсла пагудкаю новай, ты песень наўчыла мяне".
 
Іван Мележ: "Мова — гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ."
 
Змітрок Бядуля: "Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова."
згарнуць