Выхоўваем маленькага патрыёта

Анлайн-экскурсіі

разгарнуць

Маршруты выхаднога дня

разгарнуць

Лета – цудоўная пара года, час падарожжаў!

Паважаныя бацькі!
    Мы прапануем вам правесці выхадны дзень з карысцю для здароўя і адправіцца разам з дзецьмі на прагулку.
   Сумесны часправядзення на прыродзе не толькі зарадзіць вас энергіяй і добрым настроем на цэлы дзень, але і абагаціць вашых дзяцей новымі ўражаннямі і ведамі аб прыродных аб’ектах.
Прапануем вашай увазе маршруты сямейнай прагулкі выхаднога дня.
 

 

Маршрут выходнога дня "У госці да бярозкі" Дашкольны ўзрост (3-6 гадоў)

Як прыемна правесці выхадны дзень у крузе сваёй сям’і, разам са сваім дзіцем. Пазнаёміць яго з нечым новым, цікавым або паназіраць за ужо знаёмым, здавалася б зусім звычайным.
У адзін з пагодных дзён схадзіце з дзіцем туды, дзе можна сустрэць беластвольную прыгажуню (парк), услаўленую паэтамі і мастакамі – бярозку! Перад прагулкай, каб зацікавіць дзіця, можна загадаць яму загадку:
Русская красавица стоит кудрявится,                                      
 Белые сапожки, зеленые сережки,                                          
 Тонкий стан, белый сарафан.
Уважліва разгледзце з дзіцем дрэва, яго ствол, крону, лістоту. Адзначце іх асаблівасці. Параўнайце з другімі дрэвамі. Раскажыце, што такое бераста. (Бераста – гэта верхні слой бярозавай кары, белы зверху і залаціста-жоўты ўнутры. Гэта дзіўны пластычны і цёплы матэрыял. Нездарма на Русі яна была незаменна пры вырабе розных гаспадарча-бытавых прадметаў. З берасты нашы продкі рабілі дахі дамоў, лёгкае летняе жыллё і лодкі, паплаўкі для сетак, прадметы бытавых рэчаў (туеса, карабы, карзіны, кашалі), лапці, цацкі для дзяцей. Выкарыстоўвалі яе і як паперу, аб чым сведчаць берастовыя граматы, знойдзеныя ў вялікай колькасці ў Ноўгарадзе сярод старажытных рэчаў з берасты.)   
Раскажыце таксама аб тым, што ранняй вясной на яе галінках набухаюць почкі, з якіх потым з’яўляюцца лісточкі. Распускаюцца коцікі – гэта яе кветкі. У коціках паспявае насенне, падобнае на малюсенькія самалёцікі. Вецер разносіць іх у розныя месцы. Яны падаюц на зямлю, праростаюць. Паступова праросткі пераутвараюцца у тонкаствольныя маладыя бярозкі. Бяроза любіць свет і простор, не баіцца марозаў і жыве больш 100 гадоў. Але, яшчэ бяроза – гэта лекавая расліна. Гаючымі улацівасцямі валодаюць яе почкі, якія збіраюць ранняй вясной, сок і нават лісты. З іх гатуюць адвары, настоі, робяць прымочкі.
Прачытайце дзіцяці верш
 А. Прокофьева «Березка»:
Люблю берёзку русскую
То светлую, то грустную,
В белом сарафанчике
С платочками в карманчике
С зелёными серёжками
С красивыми застёжками
Люблю её нарядную,
Родную, ненаглядную!
То светлую кипучую,
То грустную, плакучую!
Люблю берёзку русскую,
Она всегда с подружками
Под ветром низко клонится
И гнётся, но не ломится.
        Дома прапануйце дзіцяці замаляваць свае ўражанні ад прагулкі. (Вы таксама можаце намаляваць свой малюнак, а затым падзяліцца ўражаннямі са сваім дзіцем). 

 

Маршрут выхадного дня «Парк летам» Для бацькоў з дзецьмі 4-6 гадоў

Дашкольны ўзрост – гэта перыяд, калі дзеці адкрыты свету. Назапашаны ў гэты час вопыт эмацыяльна-пазітыўных адносін да акружаючага ваша дзіця пранясе праз усё жыццё. Вялізныя магчымасці для гэтага даюць зносіны з прыродай. Ёсць розныя варыянты гульнёвых практыкаванняў, якія можаце выкарыстоўваць са сваімі дзецьмі ў час сумесных прагулак па аграгарадку або сямейных пікнікоў на прыродзе.
Прагулкі на свежым паветры карысны – гэта ўсім вядома, а прагулкі у спалучэнні з прапанаванымі гульнямі -- карысны ўдвайне!
Гульнёвыя заданні
1.«Угадай дрэва па апісанню» Разглядзіце акружаючыя дрэвы. Дарослы дае апісанне дрэва, а дзіця яго знаходзіць і расказвае, якім яно было восенню, зімою,  вясною, выкарыстоўваючы раней атрыманыя веды і свой вопыт.
2.«Трэці лішні» Дарослы называе 3 словы, звязаныя з прыродай, а дзіця знаходзіць лішняе (напрыклад: заяц, ліса, шышка – тут лішняе слова шышка…). Папрасіце дзіця аргументаваць свой адказ. Так вы вучыце дзіця мысліць, рабіць высновы, сістэматызаваць.
3.«Майстэрня». Збярыце, гуляючы з дзецьмі, прыродны матэрыял – галінкі, каменчыкі, а дома зрабіце падзелкі з гэтага матэрыялу – можна расфарбаваць невялікі камень чырвонай фарбай, нанесці кропкі – вось атрымалася божая кароўка! Вучыце дзіця мысліць творча! 
4.«Што я чую?» Пасцяліце плед, лежачы, закрыйце вочы, прыслухайцеся. Звярніце ўвагу дзіцяці на спевы птушак, яны ўжо не такія рознагалосыя як вясной. Папытайце ў дзіцяці – з чым гэта звязана? (Многія птушкі ўжо абзавяліся патомствам і выкармліваюць птушанят). Звярніце ўвагу на гнёзда. Папрасіце дзіця расказаць – як трэба весці сябе ў парку. Так вы і трохі адпачняце, і навучыце дзіця ўслухвацца ў гукі акружаючага свету, навучыце беражлівым адносінам да прыроды.
5.«Летае, плавае, бегае». Наколькі уважліва ваша дзіця? Ці зможа яно адлюстраваць паводзіны птушкі або жывёлы? Пры гэтым павінна быць весела і цікава. Дарослы называе аб’ект жывой прыроды, дзіця адлюстроўвае спосаб перамяшчэння гэтага аб’екта. Напрыклад: пры слове “зайчык” дзіця пачынае бегаць (або прыгаць), пры слове “верабей” – адлюстроўвае палёт птушкі.
6.«Назаві правільна».  Дапамажыце дзіцяці запомніць назвы раслін, убачаных на прагулцы, (маць- і мачаха, суніцы, мышыны гарошак…), срабіце фото спадабаўшыхся кветак.
7.«Атгадай-ка» Прапануйце  дзіцяці назваць расліны, аб якіх расказвае дарослы (напрыклад: невялікі, спачатку жоўты, затым белы і пухнаты, падобны на сонейка – дзмухавец). Так вы развіваеце уменне дзіцяці уважліва ўслухоўвацца ў вашу мову, трэніруеце яго памяць.
8.«Усё наадварот».  Ці уважліва слухае ваш малы, ці добра ён запомніў, як выглядаюць тыя ці іншыя кветкі? Пачніце апісваць кветку, напрыклад: “У рамонка сінія пялёсткі”. Дзіця павінна знайсці і выправіць памылку.
9.«Я люблю прыроду».  У час прагулкі падвядзіце дзіця да разумення таго, што палявыя і лугавыя кветкі рваць нельга, некаторых з іх у прыродзе засталося мала, за доўгую прагулку расліны завянуць, і іх прыдзецца выкінуць. Навучыце дзіця любавацца прыгажосцю прыроды, выхоўвайце беражлівыя адносіны да яе. Канечно ж, уражанні ад сумесных прагулак трэба замацаваць. Для гэтага, можна арганізаваць дома міні-майстэрню па вырабу цацак і падзелак з прыроднага матэрыялу, фота і выяленчую студыю, дзе будуць разлічныя фото і карцінкі, якія ўпрыгожаць ваш дом і будуць напамінаць аб прыемных момантах, праведзеных з дзіцем
 
згарнуць

Гуляем - гісторыю, традыцыі краіны вывучаем: пазнавальная картатэка

разгарнуць