Гісторыя, традыцыі, дасягненні

Гісторыя

разгарнуць

 Лазавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа ў 2019 годзе адзначыў свой 50-гадовы юбілей.

  Першая вучэбная ўстанова на тэрыторыі нашай мясцовасці была адчынена ў 1908 г. -аднакласнае народнае вучылішча ў в. Новыя Макраны .

  У гады, калі Заходняя Беларусь знаходзілася пад уладай Польшчы, на тэрыторыі нашай мясцовасці, у в. Лазавічы, Кунцаўшчына і Ёдчыцы былі адчынены чатырохкласныя пачатковыя школы. Навучанне тамака вялося толькі на польскай мове.

  У 1934 г. у в. Лазавічы была адчыненая шасцігадовая школа, але ў 1943 г., калі ў будынку школы павінны былі размясціцца фашысты, па загадзе партызан школа была спалена.

  Пасля вызвалення тэрыторыі, у 1944 годзе, у хаце настаўніка Якушка пачалі працаваць чатырохкласная школа, а ў в.Цецеравец, у хаце былога памешчыка Сцепуры гэтак жа была адчыненая пачатковая школа, дзе дырэктарам працаваў Крук Ян Іванавіч.

  1950 г. – у в.Цецеравец пабудавана новы будынак школы. У гэтым жа годзе была адчыненая новая пачатковая школа ў в. Ёдчыцы, а ў в. Кунцаўшчына, на базе маёнтка Вайніловіча, была адчынена сямігадовая школа.

Будынак сучаснай школы, якая размешчана ў в. Лазавічы, быў пабудаваны у 1969 г.

  У школе працавала 26 настаўнікаў і налічвалася 257 вучняў.

  На працягу 20 год, з 1972г. па 1992г., нязменным кіраўнікам школы быў Курыльчык А.П. Да 2010 года кіраўніком установы адукацыі з’яўляўся Касач Анатолій Аляксандравіч, 2010 - 2014 год – Траян Іна Мікалаеўна, з 2014 года - Машко Людміла Васільеўна

  На сенняшні дзень ва ўстанове адукацыі навучаецца 49 вучняў і выхаванцаў, з іх – 15 -выхаванцаў дашкольнай групы, 34 вучні, працуе 21 педагагічны работнік.

згарнуць

Традыцыі

разгарнуць

Нашая школа, як і іншыя школы, мае свае традыцыі.

Менавіта традыцыі дапамагаюць згуртаваць і дзяцей, і педагогаў, разнастаіць школьнае жыццё, зрабіць яго яркім, насычаным і запамінальным.

 

Кожны навучальны год сустракае школа сваіх вучняў ля школьнага парога. Разнастайна, але заўсёды аднолькава хвалююча праходзіць у нашай школе Дзень ведаў.

 

У верасні  рыхтуецца вялікае свята – дзень настаўніка. Менавіта ў гэты дзень неяк па-асабліваму адчуваюць сябе настаўнікі. Усведамляючы важнасць і стваральнасць сваёй працы, радасна пазіраюць на вучняў, такіх таленавітых у сваёй творчай праяве. І кожны, са здзіўленнем, у рэпліках са сцэны пазнае сябе ў інтэрпрэтацыі сваіх вучняў.

 

Традыцыйным для ўстановы стала святкаванне Дня народнага адзінства.

 

Добрай традыцыяй школы стала штогод праводзіць канцэрт да Дня маці. 14 кастрычніка, у праваслаўнае свята Пакровы Святой Багародзіцы, па-дзіцячы шчыра і ўрачыста гучаць словы кахання і пяшчоты да сваіх мам.

 

Зіма - гэта цэлы калейдаскоп школьных свят.

Добрай традыцыяй стаў удзел дзяцей, іх бацькоў і педагогаў у абласной дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці".

 

Адно з зімовых традыцыйных свят – гэта вечар сустрэчы з выпускнікамі.

 

Урачыстая лінейка да Дня юнага-героя антыфашыста, свята да Дня абаронцаў Айчыны, сустрэчы са знакамітымі людзьмі, урокі Мужнасці - малая крыха мерапрыемстваў месячніка патрыятычнага выхавання.

 

Радасна і весела сустракаем свята Вясны - 8 сакавіка. Вось дзе разлог фантазіі! Мініяцюры, песні, паэзія, гульні і танцы-сапраўдная святочная феерыя для мілых жанчын, дзяўчат і дзяўчынак!!!

 

Месяц май мы прысвячаем клопату аб ветэранах ВАВ. Гэта ўдзел у правядзенні Вахта памяці стала добрай традыцыяй у нашай школе. 9 мая -Дзень, калі мы можам аддаць даніну памяці загінуўшым. У гэты дзень з году ў год каля помніка, загінуўшым аднавяскоўцам, праводзіцца мітынг, аперацыя «Абеліск», сустрэчы са знакамітымі людзьмі, урокі Мужнасці.  акцыя «Дом без адзіноты»

 

Незабываемай застаецца традыцыя для вучняў 4 класа, калі іх на Дзені піянерскай дружбы прымаюць у піянеры.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Заключным акордам навучальнага года гучыць "Апошні школьны званок". Вось ужо на працягу некалькіх гадоў выпускнікі школы разам з загаданымі жаданнямі адпускаюць у неба паветраныя шары.

І кожны раз, завяршаючы навучальны год, мы з радасцю і гонарам успамінаем усё, што асабліва ўдалося і запомнілася, крыху шкадуючы, што ўсё гэта ўжо скончылася, але кожны раз разумеючы, што ўсё самае цікавае ў нас наперадзе.

згарнуць

Дасягненні

разгарнуць