Конкурсная праграма

10.11.2022

10 лістапада ў школе прайшла конкурсная праграма “Энергазберажэнне – важнае ўменне”, дзе з задавальненнем удзельнічамі вучні 4 і 5 класа. Мерапрыемства пачыналася з вясёлай размінкі “ Берагоша і яго сябры”. Конкурсная праграма складалася з 4 тураў: “Наш утульны дом”, “Зберагалачкі”, “Хатнія памочнікі”, “ Без вады і не туды, і не сюды”. У займальнай форме былі прадстаўлены веды па асновах энергазберажэння. Дзеці адказвалі на пытанні, падлічвалі затраты па электраэнергіі, адгадвалі рэбусы. У канцы мерапрыемства вучні склалі памятку для беражлівых “Энергазберагайка”.