Эканомія рэсурсаў і энерганосьбітаў - справа кожнага

11.11.2022

11 лістапада - Міжнародны дзень энергазберажэння. Да гэтага дня навучэнцы 7 класа прымеркавалі інфармацыйны практыкум "Эканомія рэсурсаў і энерганосьбітаў - справа кожнага". Галоўная задача мерапрыемства-інфармаваць навучэнцаў аб важнасці эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў. Дзеці прымалі актыўны ўдзел у абмеркаванні пытанняў выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі.