Выхоўваем патрыётаў

18.11.2022

 18 лістапада з мэтай стварэння неабходных умоў для выхавання патрыятызму, як духоўнай састаўляючай асобы грамадзяніна ва ўстанове адукацыі прайшло метадычнае аб’яднанне класных кіраўнікоў на тэму: “Арганізацыя выхаваўчай работы па фарміраванні грамадзянска-патрыятычнай культуры асобы”. На паседжанні была звернута ўвага на дзейнасць ўстановы адукацыі ў дадзеным накірунку, каштоўнасныя прыярытэты патрыятычнага выхавання навучэнцаў.
У рамках абмена вопытам па дадзенай тэме класны кіраўнік 4 класа запрасіла прысутных на гульню-падарожжа “Вандроўка па родным краі”. У час вандроўкі вучні праверылі свае веды і пазналі шмат новага і цікавага пра Беларусь, пераадолелі 8 станцый, якія былі ўказаны на маршрутных лістах. На прыканцы мерапрыемства вучні прыйшлі да высновы:
Беларусь – краіна нашай будучыні. Мы павінны старанна вучыцца, берагчы прыроду роднай зямлі, добрасумленна працаваць і ганарыцца нашымі людзьмі.