Тыдзень педагагічнага майстэрства

19.11.2022

У рамках правядзення першага (школьнага) этапа рэспубліканскага конкурса “Настаўнік года” з 14 па 19 лістапада ва ўстанове адукацыі прайшоў тыдзень педагагічнага майстэрства настаўнікаў-прадметнікаў “Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўніка па фарміраванню асобасных, метапрадметных і прадметных кампетэнцый”.
Традыцыйна гасцінна адчынілі дзверы класных пакояў і запрасілі на адкрытыя ўрокі сапраўдныя майстры сваёй справы. Паляшчук Л.М. разам з вучнямі 5 класа і ўдзельнікамі раённага метадычнага аб’яднання здзейсніла цікавае падарожжа ў космас на ўроку па прадмеце “Чалавек і свет”.Урок быў настолькі захапляльным і для дарослых, і для дзяцей, што вяртацца на зямлю з касмічных падарожжаў не хацелася нікому. Траян І.М. на уроку па грамадазнаўству правяла цікавы урок-практыкум “Міжасабовыя зносіны”, выкарыстоўваючы праблемны метад навучання. Урок замежнай мовы ў 7 класе Чабатара С.В. па тэме “Хатнія жывёлы – мае сябры” таксама меў вялікі поспех.Уласевіч М.М. прадэманстраваў сваё выдатнае ўменне знаходзіць падыход не толькі да старэйшых дзяцей, але і да дашкалят.
Усе настаўнікі-прадметнікі падцвердзілі сваё ганаровае званне сапраўдны педагог!