Добрае сэрца

23.11.2022

23 лістапада ў 5 класе Лазавіцкай сярэдняй школе Клецкага раёна прайшла класная гадзіна, форма правядзення - педагагічная майстэрня. Дэвізам мерапрыемства сталі словы: "Добрыя справы тварыць і цеплыню душы дарыць будзем мы не толькі ў свята, каб стала жыццё прыгажэй". Добры чалавек гэта той, хто любіць людзей і жывёл, які ў любую цяжкую хвіліну гатовы прыйсці на дапамогу. Дзеці гаварылі аб тым, што такое дабрыня, міласэрнасць, уменне суперажываць іншым. Гульнёвыя конкурсы "Добрае сэрца", "Кошык ідэй", "Ветлівыя словы", "Апрані сонейка", "Збяры прыказку" і іншыя далі зразумець дзецям, што рабіць дабро можа кожны, бо несучы дабро ў свет, яно вяртаецца душэўным цяплом.