80 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

ПЛАН падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў па святкаванні 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ДУА “Лазавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна

разгарнуць

"Дзеці і вайна"

разгарнуць

У рамках святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў   для навучэнцаў 8 класа Лазавіцкай сярэдняй школы Клецкага раёна» быў праведзены агеньчык памяці "Дзеці і вайна". Дзеці вярнуліся ў гістарычнае мінулае дзяцей ваеннага часу, чыё дзяцінства спальвалі, расстрэльвалі, забівалі. Падчас мерапрыемства гучалі вершы, званы Хатыні і Бухенвальда, выступленні навучэнцаў аб піянерах-героях і абаронцах Брэсцкай крэпасці, дзецях Беслана. Скончылася мерапрыемства запальваннем памятнай свечкі і хвілінай маўчання.

 

згарнуць

«Мая малая Радзіма – аграгарадок Лазавічы»

разгарнуць

14 сакавіка, у 6 класе ў рамках святкавання 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прайшла класная гадзіна «Мая малая Радзіма – аграгарадок Лазавічы».

Мэтай дадзенага мерапрыемства стала выхаванне патрыятычных адносін да сваёй краіны, да месца, дзе ты нарадзіўся і жывеш. Навучэнцы раскрылі паняцці "Радзіма" і "Малая радзіма". Успамнілі факты з гісторыі аграгарадка, гутарылі пра яго развіццё, пра славутыя мясціны раёна, прачыталі вершы пра Радзіму, прагледзелі відэаролік «Вёсачка мая».

Шмат яшчэ трэба даведацца дзецям пра гісторыю свайго аграгарадка, але гэта будуць тэмы іншых класных гадзін.

згарнуць