“Здароўе даражэй за золата”

07.06.2023

07.06.2023г. ў аздараўленчым лагеры “Родничок” прайшоў дзень на тэму “Здароўе даражэй за золата”. Дзеці прынялі ўдзел у квэст-гульні “Сакрэты здароўя”. У ходзе гульні яны засвоілі сакрэты здароўя, з задавальненнем адказвалі на пытанні і без цяжкасцей выконвалі заданні, накіраваныя на замацаванне правіл ЗЛЖ.
     З цікавасцю дзеці слухалі парады прафесара Нехварэйкіна “Як правільна харчавацца” і пагулялі з ім у гульню “Карысныя і шкодныя прадукты”.
     Асаблівае ўражанне ў дзяцей засталося ад сустрэчы з медыцынскай сястрой Лазавіцкай амбулаторыі. Яна расказала аб прафілактыцы траўматызму і пазнаёміла з правіламі бяспечных паводзін у час летніх канікул.
     Мерапрыемствы, прысвечаныя здароваму ладу жыцця, заўсёды актуальныя – іх дыктуе жыццё. Дзеці зразумелі і засвоілі каштоўнасць здароўя. Сёння ім гэта ўдалося з лёгкасцю.