Мэты і задачы

Мэты і задачы школы на 2023/2024 навучальны год

Мэта: забеспячэнне сучаснай якасці адукацыі, павышэнне яе эфектыўнасці ў адпаведнасці з актуальнымі і перспектыўнымі патрэбамі асобы, грамадства і дзяржавы.

Прыярытэтныя задачы:

  1. Стварыць умовы для эфектыўнай адукацыйнай дзейнасці праз:

павышэнне якасці правядзення вучэбных і факультатыўных заняткаў у адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйных стандартаў;

фарміраванне прадметных, асобасных і метапрадметных кампетэнцый вучняў у працэсе навучання, стварэнне станоўчага мікраклімату на вучэбных занятках для навучэнцаў з розным узроўнем вучэбнай матывацыі;

развіццё здароўезберагаючага асяроддзя, забеспячэнне бяспечных умоў знаходжання навучэнцаў ва ўстанове адукацыі.

  1. Удасканальваць работу па развіццю прафесійных кампетэнцый педагогаў праз:

арганізацыю адраснай мэтанакіраванай метадычнай падтрымкі педагогаў па павышэнні кваліфікацыйнай катэгорыі;

павышэнне рэзультатыўнасці работы метадычных аб'яднанняў і практыка-арыентаваны характар метадычнай работы па развіццю прафесійных педагагічных якасцей;

стымуляванне педагогаў да абагульнення і распаўсюджвання эфектыўнага педагагічнага вопыту.

  1. Стварыць умовы для выхавання высокамаральнай асобы навучэнцаў, якая мае сваю грамадзянскую пазіцыю і запатрабаванай у сучасным грамадстве праз:

рэалізацыю выхаваўчага патэнцыялу вучэбных заняткаў  і пазаўрочную дзейнасць па вучэбных прадметах;

стварэнне ўмоў для рэалізацыі сацыяльна значных і грамадскіх ініцыятыў навучэнцаў, арганізацыю вольнага часу непаўналетніх;

удасканаленне сістэмы ўзаемадзеяння з сям'ёй і грамадскімі арганізацыямі.

  1. Стварыць умовы для развіцця і ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы за кошт актывізацыі дзейнасці па прыцягненню пазабюджэтных сродкаў.