Публічная справаздача

Аналіз дзейнасці ўстановы адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе

Мэтай работы ўстановы адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе з’яўлялася ўдасканаленне адзінай адукацыйнай прасторы, арыентаванай на павышэнне якасці адукацыі навучэнцаў, садзеянне інтэлектуальнаму, маральнаму, фізічнаму развіццю сацыяльна паспяховай, ідэйна ўстойлівай, маральна і фізічна здаровай асобы, запатрабаванай у сучасным грамадстве.

Вынікі работы ўстановы адукацыі паказваюць, што мэта і задачы на 2022/2023 навучальны год былі вызначаны ў адпаведнасці з існуючымі праблемамі. План работы ўстановы адукацыі на 2022/2023 н.г. адпавядаў пастаўленым задачам. Узровень выканання пастаўленых задач прывёў да найбольш поўнага раскрыцця  здольнасцей і задавальнення адукацыйных патрэб навучэнцаў праз уключэнне іх у прадуктыўную вучэбна-пазнавальную, сацыяльна значымую дзейнасць, выкарыстанне рэзерваў самастойнай работы, стварэнне ўмоў для самарэалізацыі і самавызначэння асобы, фарміраваня ў навучэнцаў асноватворных каштоўнасцей, якія адпавядаюць сутнасці беларускай дзяржаўнасці, выхавання актыўнай  грамадзянскай пазіцыі.   

Тым не менш, існуе неабходнасць у павышэнні якасці адукацыйнага працэсу на ІІ іІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі па англійскай мове, рускай мове, фізіцы.

Арганізацыйна-педагагічныя мерапрыемствы, накіраваныя на атрыманне вучнямі адукацыі, праводзіліся з мэтай стварэння аптымальных умоў для эфектыўнага функцыяніравання і развіцця ўстановы адукацыі.

У рабоце з вучнямі ўстанова адукацыі кіравалася Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Статутам, Праграмай развіцця ўстановы адукацыі на 2021-2025 гады, інструктыўна-метадычнымі пісьмамі, рэкамендацыямі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У 2022/2023 навучальным годзе ўстанова адукацыі працавала ў рэжыме 5-дзённага вучэбнага тыдня ў дашкольнай групе, пяцідзеннага вучэбнага і 6-дзённага рабочага тыдня ў пачатковых і  V-ХІ класах. Па Лазавіцкім мікрараёне ў 2022/2023 навучальным годзе падлягала навучанню 28 дзіцей, у мінулым годзе - 29, (у 2020/2021 – 31 дзіця). Установу адукацыі наведвала 28 вучняў, з іх - 1 вучань не зарэгістрыраваны ў мікрараёне ўстановы адукацыі, дашкольную групу наведвала  8 выхаванцаў, у мінулым годзе - 10, у 2020/2021 навучальным годзе – 10 выхаванцаў.

Па выніках кантролю за наведваннем выхаванцамі ўстановы адукацыі было ўстаноўлена, што сярэдняя колькасць пропускаў на аднаго выхаванца па хваробе,  у параўнанні з мінулым годам, павялічылася  да 1,  у мінулым годзе – 0,7, у 2020/2021 навучальным годзе – 1,7. У   2022/2023 навучальным годзе вучнямі ўстановы адукацыі здзейснена менш пропускаў (на 137 дней), чым у мінулым годзе; колькасць пропускаў паменшылася па хваробе, аднак павялічылася па прычыне.  

У наступным навучальным годзе неабходна прадоўжыць фізкультурна-аздараўленчую работу з вучнямі і выхаванцамі дашкольнай адукацыі з мэтай прафілактыкі захворванняў.

 У 2022/2023 навучальным годзе ва ўстанове адукацыі  быў адкрыты першы клас, колькасць вучняў склала 4 чалавекі.

У 2022/2023 н.г. забяспечанасць падручнікамі склала 100%, вучэбнымі дапаможнікамі ў групе дашкольнай адукацыі – 100% . Вядзецца работа з праграмным комплексам “БібліёГраф” (100% вучэбнай літаратуры і каля 97 % мастацкай і метадычнай літаратуры ўнесены ў праграму), прадаўжаецца накапленне мультымедыйных сродкаў.  Камп’ютарны клас і ўсе персанальныя камп’ютары падключаны да сеткі Інтэрнэт. 

Усе вучні і выхаванцы дашкольнай групы на працягу навучальнага года атрымлівалі гарачае харчаванне. За якасцю прыгатавання ежы праводзіўся кантроль бракеражнай камісіяй, саветам па харчаванні, кіраўніцтвам установы адукацыі. Вядзенне дакументацыі па харчаванні ажыццяўлялася ў адпаведнасці з патрабаваннямі, нормы харчавання ў дашкольнай групе выконваліся як і ў мінулым годзе ў сярэднім на 99 %, у 2021 – на 98% . Ва ўстанове адукацыі выконваецца паветраны, светлавы і цеплавы рэжымы, выконваюцца санітарна-гігіянічныя патрабаванні да мэблі ў дашкольнай групе, школьнай мэблі і да вучэбнага абсталявання. 

Праведзена работа па стварэнні ўмоў, неабходных для навучання вучняў: праведзены касметычны рамонт ва ўсіх школьных памяшканнях, спартыўнай зале, школьнай майстэрні, сталовай. У кабінеце інфарматыкі праведзена замена шпалераў на матэрыялы, даступныя для вільготнай апрацоўкі. На працягу навучальнага года праводзілася работа па стварэнні бяспечных умоў жыццядзейнасці вучняў і выхаванцаў групы дашкольнай адукацыі. У адпаведнасці з патрабаваннямі памяшканні ўстановы адукацыі ўкамплектаваны вогнетушыцелямі, кабінеты фізікі, хіміі, інфарматыкі, працоўнага навучання, група дашкольнай адукацыі ўкамплектаваны аптэчкамі.

З мэтай арганізацыі максімальнай рухальнай актыўнасці дзяцей у час урокаў і на вялікім перапынку праводзіліся дынамічныя паўзы, у дашкольнай групе дынамічныя паўзы праводзіліся ў час заняткаў і на перапынках паміж заняткамі.

Ва ўстанове адукацыі ў верасні і сакавіку праводзіліся вучэбныя трэніроўкі па эвакуацыі вучняў і работнікаў на выпадак узнікнення надзвычайных сітуацый.

Вучні  і выхаванцы групы дашкольнай адукацыі праходзяць паглыблены медыцынскі агляд адзін раз у год. Вынікі медыцынскага агляду і рэкамендацыі медыцынскіх работнікаў даведзены да ведама бацькоў, разгледжаны на педагагічным савеце.

Вывады:

  1. Адукацыйны працэс арганізаваны ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі дакументамі, рэкамендаванымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
  2. Ва ўстанове адукацыі створаны аптымальныя ўмовы для навучання вучняў і выхаванцаў.

У 2022/2023 навучальным годзе ва ўстанове адукацыі функцыяніравала адна рознаўзроставая група дашкольнай адукацыі, якую наведвалі 8 выхаванцаў, 3 класы на І ступені адукацыі, 4 класы на ІІ ступені, 1 клас на ІІІ ступені.

Навучанне дзяцей групы дашкольнай адукацыі ажыццяўлялася даступнай мовай, з улікам узроставых асаблівасцей. Для эфектыўнага развіцця адукацыйнага працэсу група дашкольнай адукацыі забяспечана неабходным сродкамі навучання і выхавання (Дадатак 1). Працэнт забяспечанасці неабходным сродкамі навучання і выхавання ў параўнанні з мінулым годам павялічыўся на 1,5% і склаў 89,6 % (у мінулым годзе 88,1%).

Для выканання праграмы  дашкольнай адукацыі пастаянна абнаўляецца дэманстрацыйны матэрыял па навучанні грамаце, элементарных матэматычных уяўленнях. У рамках падрыхтоўкі да раённага агляду-конкурсу “Лепшая спартыўная пляцоўка”  праведзены  рамонт, фарбаванне гульнявога і спартыўнага абсталявання,  набыта спартыўнае і гульнявое абсталяванне для дашкольнай групы.

На працягу навучальнага года праводзілася актыўная работа па пераемнасці паміж групай дашкольнай адукацыі і школай: арганізавана ўзаеманаведванне заняткаў выхавацелямі і настаўнікамі пачатковых класаў, праводзіліся сумесныя мерапрыемствы, фізкультурныя святы, арганізавана работа гуртка па падрыхтоўцы да навучання ў школе “Рыхтуемся да школы”, заняткі якога праводзіліся ў суботні дзень.

Недахопам у арганізацыі адукацыйнага працэсу ў групе дашкольнай адукацыі з’яўляецца  адсутнасць сістэмнай работы з дзецьмі над засваеннем новых паняццяў, развіццем вуснай мовы дзяцей,  Гэта звязана з тым, што выхавацелем недастаткова звяртаецца ўвага на фарміраванне граматычна правільнага маўлення як на занятках, так і ў працэсе нерэгламентаванай дзейнасці, не ў поўным аб’ёме арганізавана работа над засваеннем новых тэрмінаў. У наступным навучальным годзе выхавацелям дашкольнай адукацыі неабходна прадоўжыць работу па фарміраванні лексічнага, граматычнага, фанетычнага ўзроўняў сістэмы мовы, навыкаў пераказу, весці работу па засваенні новага матэрыялу згодна з метадычнымі патрабаваннямі.

Вучэбны план установы адукацыі для вучняў І-ХІ класаў на 2022/2023 навучальны год быў складзены на аснове тыпавога вучэбнага плана і змяшчаў гадзіны вучэбных і факультатыўных заняткаў. Вучэбныя праграмы за 2022/2023 навучальны год выкананы. Пры састаўленні вучэбнага плана захоўвалася пераемнасць паміж ступенямі навучання па класах. Узровень тыднёвай нагрузкі на вучня не перавышаў дапушчальнай нормы. Для вучняў установы адукацыі былі арганізаваны факультатыўныя заняткі: па матэматыцы, беларускай мове, гісторыі, рускай мове.  Акрамя таго, вучні наведвалі развіваючыя факультатыўныя заняткі “Асновы праваслаўнай культуры”, “Асновы духоўна–маральнай культуры і патрыятызму”, “Вялікая Айчынная вайна”. Ахват вучняў факультатыўнымі заняткамі склаў 85,7% (у 2021/2023 н.г. – 93%).

Такім чынам, у 2022/2023 навучальным годзе дыферэнцыраваным навучаннем было ахоплена 24 вучняў, што склала 85,7% ад агульнай колькасці (на 7 ,3% менш, чым у мінулым годзе). 

Па выніках аналізу вучэбных дасягненняў вучняў у 2022/2023 навучальным годзе 1 вучань (4%) мае высокі ўзровень вучэбных дасягненняў, 10 вучняў (42%) маюць дастатковы ўзровень вучэбных дасягненняў, 12 вучняў (50 %) - сярэдні ўзровень вучэбных дасягненняў, 1 вучань  (4%) - здавальняючы ўзровень засваення вучэбнага матэрыялу. Ва ўстанове адсутнічаюць вучні з нізкім узроўнем вучэбных дасягненняў.

Па выніках вучэбнай дзейнасці за апошнія тры гады сярэдні бал вучняў па вучэбных прадметах змяняўся ў межах 6,4-6,7 балаў. Якасць ведаў за гэты перыяд была нестабільнай: павышалася з 80% да 90%, у бягучым навучальным годзе павысілася на 5,7 % і стала 89,3% (Дадатак 2). У параўнанні з мінулым годам колькасць вучняў з высокім узроўнем вучэбных дасягненняў панізілася,  з дастатковым  - засталася на тым жа ўзроўні, колькасць вучняў з сярэднім узроўнем ведаў павысілася на 8%, са  здавальняючым узроўнем  –  знізілася на 4%. Такім чынам назіраецца павышэнне  якасці ведаў вучняў.

          Выніковая атэстацыя  ажыццяўлялася ў форме выпускных   (для вучняў ІХ класа) і цэнтралізаваных экзаменаў (для вучняў ХІ класа) згодна  з патрабаваннямі нарматыўных дакументаў. Экзамены прайшлі арганізавана. Выніковыя адзнакі вучням на выпускных экзаменах выстаўлены аб’ектыўна. 

На экзамене па рускай мове ў ІХ класе  4 вучні пацвердзілі свае веды па прадмеце і атрымалі адзнакі на ўзроўні гадавых, 1 вучань   павысіў адзнаку на 1 бал, атрымаўшы на экзамене  4 балы. Па выніках экзамена, як і ў мінулым годзе, няма вучняў з высокім узроўнем ведаў, з дастатковым узроўнем – 3 вучні (60%) (у 2021/2022 - 1 вучань (33%). Вучні з сярэднім узроўнем вучэбных дасягненняў па прадмеце, як і ў мінулым годзе, адсутнічаюць, са здавальняючым узроўнем  - 2 вучні (40%), у 2021/2022 навучальным годзе – 2 вучні (67%).

На экзамене па матэматыцы ўсе вучні атрымалі адзнаку па экзамене на ўзроўні гадавой. Адзін вучань (20%) мае высокі ўзровень вучэбных дасягненняў (у 2021/2022 навучальным годзе 1 вучань – 33%), адзін вучань, так як і ў мінулым годзе, мае дастатковы ўзровень вучэбных дасягненняў. 3 вучні (60%) атрымалі адзнакі сярэдняга ўзроўня (у мінулым годзе такіх вучняў не было), адсутнічаюць вучні са здавальняючым узроўнем  вучэбных дасягненняў ( у 2021/2022 н.г. – 1 вучань).

На экзамене па беларускай мове ў 2022/2023 навучальным годзе адсутнічаюць вучні з высокім узроўнем вучэбных дасягненняў (2021/2022 -  1 вучань),  з дастатковым узроўнем 3 вучні (60%),  адсутнічаюць вучні з сярэднім узроўнем  (у мінулым годзе -1 вучань), са здавальняючым узроўнем вучэбных дасягненняў – 2 вучні (40%).  

На экзамене на гісторыі Беларусі ўсе вучні атрымалі такія ж адзнакі, што і за год. 2 вучні (40%) маюць па прадмеце  высокі ўзровень вучэбных дасягненняў, 1 вучань – дастатковы, 2 вучні (40%) – сярэдні ўзровень ведаў.

 Пры здачы ЦЭ вучні ХІ класа змаглі не толькі  пацвердзіць свае веды па прадметах, але і павысіць. 3 вучні здавалі ЦЭ па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”:  2 вучні  (67 %)   павысілі свае гадавыя адзнакі на 2 балы і атрымалі адзнакі дастатковага ўзроўню, 1 вучань – сярэдняга узроўню навучання. ЦЭ па рускай мове здавала 1 вучаніца, атрымала адзнаку 7 балаў, пацвердзіўшы гадавую адзнаку. Сярод экзаменаў па  выбару здавалі  ЦЭ па біялогіі (3 вучні) і па матэматыцы (1 вучань). 2 вучні, якія здавалі ЦЭ па біялогіі павысілі гадавую адзнаку на 1 бал і атрымалі адзнакі дастатковага ўзроўню, 1 вучань пацвердзіў сваю гадавую адзнаку – 7 балаў.  Па матэматыцы вучань панізіў адзнаку на 1 бал. Вучняў, якія ў бягучым навучальным годзе атрымалі на экзамене адзнаку ніжэй за гадавую, не было.

Выпускныя экзамены ў іншыя тэрміны не праводзіліся.

Такім чынам, настаўнікі-прадметнікі забяспечылі засваенне праграмнага матэрыялу з улікам індывідуальных асаблівасцей вучняў, падрыхтоўка да выпускных экзаменаў праведзена на дастатковым узроўні.

Працаўладкаванне выпускнікоў установы адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе вызначылася наступным чынам: ІХ клас – усе вучні прадоўжаць навучанне ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі. ХІ клас: два вучні паступілі ва ўстановы вышэйшай адукацыі, адзін вучань – ва ўстанову сярэдняй спецыяльнай адукацыі, адзін – ва ўстанову прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі.

 Адным з прыярытэтных накірункаў  у інтэлектуальна-асобасным развіцці навучэнцаў з’яўляецца арганізацыя навукова-даследчай дзейнасці вучняў і выхаванцаў.

У 2022/2023 навучальным годзе вучні ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у конкурсе работ даследчага характару (канферэнцыя вучняў устаноў адукацыі Мінскай вобласці) па грамадазнаўстве і геаграфіі, аднак прызавога месца не атрымалі.    

  У 2022/2023 навучальным годзе ў раённым этапе конкурса работ даследчага характару “Дерзайте, вы талантливы”, вучні атрымалі дыплом ІІ і ІІІ ступені (кіраўнікі – Траян І.М. і Кірык Т.А..) па грамадазнаўстве і матэматыцы.

У фестывале работ даследчага характару дашкольнікаў і малодшых школьнікаў "Я - даследчык" прынялі удзел вучні пачатковых класаў толькі ў завочным этапе . Выхаванцы дашкольнай адукацыі ў конкурсе ўдзелу не прымалі.

У 2022/2023 навучальным годзе колькасць удзельнікаў другога этапа рэспубліканскай прадметнай алімпіяды ў параўнанні з мінулым годам знізілася і склала 33,3% ад агульнай колькасці  вучняў 9 і 11 класаў (2 вучні, 3 прадметы), у 2021/2022 навучальным годзе склала 42,8% (3 вучні, 2 прадметы).  Прынялі  ўдзел у другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы, працоўным навучанні і геаграфіі  (у мінулым годзе - матэматыцы і працоўным навучанні).  

Паказчык ўдзелу палепшыўся: адно прызавое месца па геаграфіі (у 2021/2022 годзе прызавых месц не было). Панізіліся рэзультаты ў параўнанні з месцам і працэнтам выканання па тэхнічнай працы, матэматыцы,  працэнтам выканання  па геаграфіі. 

У 2022/2023 навучальным годзе ў  раённай алімпіядзе вучняў другой ступені ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі   прынялі ўдзел 5 вучняў (40% ад агульнай колькасці вучняў другой ступені) па 4 вучэбных прадметах: “Беларуская мова і літаратура”(2 вучні), “Гісторыя” (1 вучань), “Геаграфія” (1 вучань), “Працоўнае навучанне” (1 вучань) (у 2021/2022 навучальным годзе   было 6 удзельнікаў па 5 прадметах). Каманда ўдзельнікаў ад ўстановы адукацыі ў параўнанні з 2021/2022 навучальным годам панізіла вынікі і атрымала адно прызавое месца: па гісторыі,  у мінулым годзе было 3 прызавыя месцы. Панізілася вынікі ўдзелу ў алімпіядзе ў дачыненні да % выканання па гісторыі   (на 6,%), па беларускай  мове ў дачыненні да месца і працэнтаў выканання заданняў. З улікам колькасці навучэнцаў 5-9 класаў, па выніках  сярод сельскіх устаноў адукацыі ўстанова адукацыі атрымала 8 месца, у мінулым годзе – 1 месца.

 

У 2022/2023 н.г. ў раённым этапе алімпіяды малодшых школьнікаў “Таленавітыя дзеці” прынялі ўдзел 2 вучаніцы ІІІ і IV класа, пераможцы першага этапа алімпіяды малодшых школьнікаў па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”. Колькасць удзельнікаў склала   40% ад агульнай колькасці вучняў  ІІІ-IV класаў (на 7 % больш, чым у мінулым годзе).     Вынікі ўдзелу:17 месца, апошняе ў раёне  (20,8 % выканання заданняў), 15 месца  (22,7%) адпаведна. Такім чынам, вучні пачатковых класаў паказалі нізкі ўзровень падрыхтаванасці да ўдзелу у раённым этапе алімпіяды малодшых школьнікаў “Таленавітыя дзеці”.  (Дадатак 5).

Вучні ўстановы адукацыі прымаюць актыўны ўдзел у  інтэрнэт-алімпіядах. У 2022/2023 навучальным годзе вучні атрымалі шэсць дыпломаў міжнароднага  ўзроўню,  у 2021/2022 навучальным годзе вучні атрымалі чатыры дыпломы міжнароднага і  адзін дыплом рэспубліканскага ўзроўню.  

Амаль усе ўдзельнікі другога этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах наведваюць факультатыўныя і стымулюючыя заняткі, але для атрымання больш высокіх вынікаў неабходна мэтанакіраваная індывідуальная работа настаўніка-прадметніка і вучня, павышэнне актыўнасці ўдзелу вучняў у інтэрнет-алімпіядах і дыстанцыйных алімпіядах, турнірах.

Вывады:

  1. Вучэбны план на 2022/2023 навучальны год выкананы, вучэбныя праграмы пройдзены. Па выніках педагагічных вымярэнняў узроўня адукацыйнай падрыхтоўкі вучняў за апошнія два гады назіраецца павышэнне якасці ведаў па 9 прадметах, зніжэнне якасці ведаў вучняў па прадметах “Англійская мова”, “Біялогія”.
  2. Дзейнасць установы адукацыі па арганізацыі выпускных экзаменаў адпавядала патрабаванням нарматыўных дакументаў у сферы адукацыі. На экзаменах вучні ў асноўным пацвердзілі гадавыя адзнакі.
  3. На недастатковым узроўні застаецца падрыхтоўка вучняў  ІХ-ХІ класаў да другога этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.
  4. Колькасць удзельнікаў інтэлектуальных конкурсаў павысілася.
  5. У конкурсе работ даследчага характару, творчых конкурсах вучні ўстановы адукацыі два апошнія гады паказваюць дастатковыя рэзультаты.

У 2023/2024 н.г. настаўнікам-прадметнікам неабходна прадоўжыць індывідуальную работу з вучнямі, якія маюць высокі ўзровень матывацыі на вучэбную дзейнасць, своечасова праводзіць карэкцыйную работу  з вучнямі, якія знізілі паспяховасць, кожнаму педагогу неабходна вызначыць накірунак дзейнасці з высокаматываванымі вучнямі. Кіраўніцтву ўстановы адукацыі неабходна паставіць на кантроль якасць падрыхтоўкі вучняў І ступені да ўдзелу ў інтэлектуальных конкурсах, выкананне творчых  работ вучняў да ўдзелу ў  конкурсах. На школьным метадычным аб’яднанні настаўнікаў-прадметнікаў  неабходна вызначыць парадак падрыхтоўкі вучняў да алімпіяды, распрацаваць праграму работы. З мэтай вырашэння дадзенай праблемы мэтазгодна прыцягваць да падрыхтоўкі да алімпіяды настаўнікаў-прадметнікаў змежных дысцыплін.

З мэтай захавання і ўмацавання здароўя вучняў і выхаванцаў групы дашкольнай адукацыі на працягу навучальнага года ва ўстанове адукацыі праводзіліся фізкультурна-аздараўленчыя і спартыўна-масавыя мерапрыемствы. Вынікам работы стала змяншэнне колькасці выпадкаў захворванняў вучняў і пропускаў па прычыне захворванняў у бягучым навучальным годзе – (0,8, у мінулым годзе - 1,1). Колькасць выпадкаў захворванняў выхаванцаў групы дашкольнай адукацыі ў параўнанні з мінулым годам   павысілася з 0,7 да 1. 

Маніторынг здароўя навучэнцаў (Дадатак 3).

Размеркаванне навучэнцаў па групах здароўя (Дадатак 4).

Вывады: у сувязі з нестабільнымі паказчыкамі здароўя дзяцей педагагічнаму калектыву ўстановы  адукацыі неабходна прадоўжыць работу па захаванні і ўмацаванні здароўя вучняў і выхаванцаў, арганізаваць сумесную дзейнасць з медыцынскімі ўстановамі па прапагандзе здаровага ладу жыцця, павысіць узровень спартыўна-масавых мерапрыемстваў, асаблівую ўвагу звярнуць на прафілактыку рэспіраторных захворванняў.

          Мэтай выхаваўчай работы ў 2022/2023 навучальным годзе з’яўлялася фарміраванне ў навучэнцаў асноватворных каштоўнасцей, ідэй, поглядаў, якія адпавядаюць сутнасці беларускай дзяржаўнасці, выхаванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі праз сацыяльна значымую дзейнасць на карысць асобы, грамадства, дзяржавы. Для дасягнення пастаўленай мэты былі вызначаны задачы, якія рэалізоўваліся ў адпаведнасці з канцэпцыяй выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь, інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі «Аб асаблівасцях арганізацыі выхаваўчай і ідэалагічнай работы ў 2022/2023 навучальным годзе», планам мерапрыемстваў па рэалізацыі Праграмы бесперапыннага выхавання вучнёўскай моладзі. Пастаўленыя задачы ў асноўным выкананы.  

Ва ўстанове адукацыі забяспечана сістэмнасць падрыхтоўкі і правядзення інфармацыйных гадзін для вучняў І-ІV,   V-VII, VIII-ХІ класаў, тэматыка якіх плануецца на навучальны год згодна з каляндаром дзяржаўных свят i святочных дзён, памятных і юбілейных дат.

У 2022/2023 навучальным годзе  рэгулярна праводзіўся адзіны дзень інфармавання для педагогаў (1 раз у месяц),    працягвалася рэалізацыя інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна”. 

Значная роля ў выхаваўчай сістэме ўстановы надаецца дзейнасці дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў: БРПА, ГА БРСМ. Ва ўстанове ажыццяўляла сваю дзейнасць піянерская дружына, у якой функцыяніравалі 2 піянерскія атрады (10 вучняў - 100%) і 1 акцябрацкая група (9 вучняў - 100%). Члены  піянерскай дружыны прынялі ўдзел у справаздачна-выбарчым і тэматычных зборах піянерскай дружыны, свяце акцябрацкай зорачкі. Піянеры ўстановы адукацыі прымалі ўдзел у рабоце  Школы піянерскага актыву, раённых і абласных конкурсах і акцыях.

Пярвічная арганізацыя грамадскага аб'яднання БРСМ ў 2022/2023 навучальным годзе налічвала 8 з 9 вучняў (86%). На працягу навучальнага года праводзіліся сходы пярвічнай арганізацыі ГА БРСМ, традыцыйныя акцыі: “За любімую Беларусь”, “Выхад ёсць заўсёды”, “Мы за спорт, за здаровую нацыю”, “Анёл у тваім сэрцы” і іншыя,  працавала школа актыву пярвічнай арганізацыі ГА БРСМ. Члены аб’яднання прымалі ўдзел у розных конкурсах, арганізаваных па ініцыятыве ГА БРСМ. У наступным навучальным годзе класным кіраўнікам 9, 10 класаў  неабходна правесці работу па прыняцці ўсіх вучняў 9, 10 класаў у члены п/а “БРСМ”.

Развіццю пазнавальных інтарэсаў і творчых магчымасцей, выхаванню грамадзянскасці і патрыятызму спрыяла дзейнасць школьнага музея беларускага ручніка,  фонд якога ў бягучым годзе папоўніўся новымі экспанатамі.  На сайце ўстановы адукацыі створаны электронны каталог экспанатаў. Для  вучняў і  гасцей  у музеі на працягу года праводзіліся экскурсіі, мерапрыемствы.  Эфектыўнымі формамі патрыятычнага і грамадзянскага выхавання і далучэння вучняў да духоўнай спадчыны народа з'яўляліся паходы і экскурсіі па родным краі (Сядзіба Вайніловічаў, савецка-польская мяжа, паводле Рыжскай мірнай дамовы і інш.).  У 2022/2023 навучальным годзе удзельнікі музея Прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурс “Юных экскурсаводаў” у намінацыі “Рэклама музея”, у 2022 годзе – рэспубліканскім конкурсе “Экспанат для музея”. На дадзены конкурс была прадстаўлена работа “Ручнік – пашпарт жыцця”, вынік удзелу – дыплом І ступені абласнога і рэспубліканскага ўзроўню.

Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне - адзін з асноўных напрамкаў работы класных кіраўнікоў. З мэтай выхавання любові да Радзімы класныя кіраўнікі выкарыстоўваюць розныя актыўныя і інтэрактыўныя формы і метады. Супрацоўніцтва з СДК, сустрэчы з вядомымі людзьмі, гадзіны зносін і пазнання, правядзенне акцый, мерапрыемствы ў рамках святкавання Дня народнага адзінства, тыдня “Мая малая радзіма”, месячніка патрыятычнага выхавання, дэкада памяці воінам-інтарнацыяналістам, мерапрыемствы, прысвечаныя 80 гадавіне трагедыі ў Хатыні – усё гэта садзейнічала выхаванню грамадзянскасці і патрыятызму ў школьнікаў. Для навучэнцаў установы адукацыі былі  арганізаваны экскурсіі: у Беларускі дзяржаўны музей Вялікай Айчыннай вайны, экскурсія ў в/ч 61-й знішчальнай авіябазы Баранавічы, філіял "Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры" Літаратурны музей Кузьмы Чорнага, экскурсіі ў музеі  ўстаноў адукацыі Клецкага раёна. Эфектыўнымі формамі патрыятычнага і грамадзянскага выхавання і далучэння навучэнцаў да духоўнай спадчыны народа былі паходы і экскурсіі па родных мясцінах. У летні аздараўленчы перыяд навучэнцы прынялі ўдзел у рэспубліканскім экскурсійным марафоне “Дзіцячы аўтацягнік у намінацыі “Гістарычная спадчына зямлі беларускай”, чэленджы сеткі “Р.Калядны. Рэквіем. Успомнім усіх пайменна». Навучэнцы ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у абласным этапе творчага конкурсу “АрхНавацыя” і атрымалі дыплом І ступені. Вучаніца ІV класа стала пераможцай акцыі “Знайдзі скарб”, прысвечанай 110-годдзю з дня нараджэння С.Міхалкова.

Адным з важнейшых накірункаў выхаваўчай работы з'яўлялася фарміраванне здаровага ладу жыцця. Установа адукацыі мае сучасную матэрыяльную, вучэбна-метадычную і кадравую базу, якая дазваляе ў поўным аб'ёме праводзіць мерапрыемствы па аздараўленні і захаванні здароўя вучняў. З мэтай  прафілактыкі траўматызму праводзіліся заняткі па правілах дарожнага руху, правілах бяспечных паводзін. Пры арганізацыі работы па фізічнаму выхаванню  праводзяцца школьныя спаборніцтвы, спартыўныя мерапрыемствы.

 Вучні прымалі   ўдзел у раённых спартыўных мерапрыемствах. Аднак  паказалі станоўчыя  вынікі толькі ў спаборніцтвах па стрытболу: 3-е месца –сярод хлопчыкаў і дзяўчынак. Таксама прынялі ўдзел у абласных спаборніцтвах “Снежны снайпер”.  У раённай спартакіядзе сярод устаноў адукацыі ўстанова атрымала 8 месца, у 2021/2022 навучальным  -  2 месца (у 2020/2021 – 6 месца). 

 Ва ўстанове функцыяніравала аб'яднанне па інтарэсах «Спартыўныя гульні», якім былі ахоплены 43 % (12 вучняў), у  2021/2022 навучальным годзе - 41%, у 2020/2021 навучальным годзе – 39%.  Агульны ахват дадатковай адукацыяй як і ў мінулым годзе склаў 93% (раённы паказчык – 80,8%).

Вялікую ролю адыгрывала выхаванне ў вучняў і выхаванцаў адказных і бяспечных паводзін у паўсядзённым жыцці. У практыку работы ўстановы адукацыі ўвайшлі адзіныя дні бяспекі дарожнага руху, прафілактычныя акцыі, хвілінкі бяспекі дарожнага руху для розных узроставых катэгорый вучняў, тыдзень бяспекі ў дашкольнай групе. За навучальны год траўм у навучэнцаў установы адукацыі не зарэгістравана.

У 2022/2023 н.г. было арганізавана сумеснае правядзенне прафілактычных мерапрыемстваў з супрацоўнікамі КлецкагаРАНС і РАУС. 

Дзякуючы міжведамаснаму ўзаемадзеянню ўстановы адукацыі з іншымі зацікаўленымі арганізацыямі, прафілактычная работа мела станоўчыя вынікі. З 2014 года ва ўстанове адукацыі адсутнічаюць непаўналетнія, якія знаходзяцца на розных відах уліку.

 Работа шостага дня ў 2022/2023 навучальным годзе ва ўстанове была арганізавана згодна з рэкамендацыямі Міністэрства адукацыі Рэспублікі, улічваючы наступную тэматыку: Дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання (першая субота месяца), Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця (другая субота месяца), Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі (трэцяя субота месяца), Дзень узаемадзеяння з сям'ёй (чацвёртая субота месяца). У пятую суботу месяца (пры яе наяўнасці) праводзяцца мерапрыемствы, якія прапагандуюць традыцыі ўстановы  адукацыі.

Педагогамі дадатковай адукацыі  вялася мэтанакіраваная работа па павышэнні ў вучняў зацікаўленасці  той ці іншай сферай дзейнасці пры планаванні асабістага адпачынку.

Для выхаванцаў групы дашкольнай адукацыі функцыяніраваў гурток “Умелыя ручкі”, які наведвалі 8 выхаванцаў сярэдняй і старэйшай падгрупы (100 %), што на 40% больш, чым у мінулым годзе, а таксама гурток на платнай аснове “Рыхтуемся да школы”, які наведвала таксама 8 выхаванцаў   (100%). Ахват дадатковай адукацыяй навучэнцаў установы адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе склаў 100%,  у мінулым годзе – 93 %.  

Педагогамі дадатковай адукацыі  вялася мэтанакіраваная работа па павышэнні ў вучняў зацікаўленасці  той ці іншай сферай дзейнасці пры планаванні асабістага адпачынку. (Дадатак 6).                                 

Вывады:

  1. Ва ўстанове адукацыі праводзілася мэтанакіраваная работа, якая садзейнічала станаўленню грамадзяніна і патрыёта сваёй краіны, усебакова развітай і маральна выхаванай асобы.
  2. Патрабуе актывізацыі работа намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, класных кіраўнікоў і настаўнікаў-прадметнікаў па падрыхтоўцы творчых работ да ўдзелу ў творчых конкурсах абласнога ўзроўню.

Кіраўніцтва адукацыйным працэсам ажыццяўлялася праз работу савета ўстановы адукацыі, педагагічнага савета, правядзенне нарад пры дырэктару. У рабоце выкарыстоўваліся разнастайныя формы кантролю.

На аснове вынікаў унутранага кантролю праводзіўся аналіз эфектыўнасці адукацыйнага працэсу, прымаліся ўпраўленчыя рашэнні, якія садзейнічалі павышэнню якасці адукацыйнага працэсу. Самакантроль ва ўстанове адукацыі ажыццяўляўся па наступных накірунках: выкананне арганізацыйна-педагагічных мерапрыемстваў, стан вядзення дакументацыі, стан выкладання вучэбных прадметаў, узровень ведаў вучняў. Вынікі кантролю разглядаліся на нарадах і педагагічных саветах, школьных метадычных аб’яднаннях. Усе запланаваныя кантрольныя працэдуры выкананы.

           У 2022/2023 н.г. на кантроль былі вынесены пытанні: выкладанне вучэбных прадметаў   “Англійская мова ”, “Геаграфія”,  “Русский язык и русская литература”, адукацыйных галін Навучанне грамаце”,  “Дзіця і прырода”,  “Развитие речи и культура речевого общения» у групе дашкольнай адукацыі. Існуюць праблемы ў выкарыстанні эфектыўных метадаў навучання па прадмеце “Англійская мова”. З настаўнікам англійскай мовы Чабатаром С.В. праведзены кансультацыі, дадзены рэкамендацыі.

Вывады:

  1. Ва ўстанове адукацыі склалася пэўная сістэма кіраўніцтва і кантролю, якая ахоплівае ўсе напрамкі дзейнасці і накіравана на запланаваны вынік.
  2. Асаблівага кантролю патрабуе якасць правядзення ўрокаў, наведванне навучэнцамі ўстановы адукацыі, вядзенне школьнай дакументацыі.

Сістэму адукацыі ва ўстанове ажыццяўляюць 14 педагагічных работнікаў (Дадатак 7).         

З мэтай аказання практычнай дапамогі настаўнікам па арганізацыі адукацыйнага працэсу і выкананню пастаўленых задач была вызначана адзіная метадычная тэма: “Павышэнне прафесіянальнага ўзроўню, фарміраванне творчай накіраванасці педагогаў праз асваенне найбольш эфектыўных метадаў і прыёмаў, выкарыстанне ў практыцы электронных сродкаў навучання”. У 2022/2023 н.г. былі праведзены  тэматычныя педсаветы:  Культура здароўя як фактар фарміравання здароўезберагаючага асяроддзя ўстановы адукацыі“,Фарміраванне асобасных і метапрадметных кампетэнцый навучэнцаў у працэсе вучэбнай дзейнасці”, “Выхаваўчая сістэма школы як фактар самавызначэння і самарэалізацыі вучня”. Педагагічныя саветы насілі практычную накіраванасць.

Работа навукова-тэарэтычнага і практычнага семінараў адпавядала тэматыцы педагагічных саветаў і была накіравана на павышэнне якасці адукацыі праз метапрадметны падыход у адукацыі,  фарміраванне грамадзянскай пазіцыі,  самапазнанне, самавызначэнне і самарэалізацыю навучэнцаў  

Ва ўстанове адукацыі функцыяніруе тры школьныя метадычныя аб’яднанні. На пасяджэннях метадычных аб’яднанняў настаўнікі абменьваліся вопытам работы, вывучалі тэарэтычныя пытанні сучаснай педагагічнай навукі, нарматыўна-прававыя дакументы,  праводзіўся маніторынг вучэбнай і прафесійнай дзейнасці. Найбольш эфектыўнай можна лічыць работу метадычнага аб’яднання настаўнікаў-прадметнікаў. Гэта пацвярджаецца вынікамі іх дзейнасці: узроўнем вучэбных дасягненняў вучняў, колькасцю прызераў алімпіяд і конкурсаў. Недастаткова эфектыўна работа школьнага метадычнага аб’яднання  настаўнікаў пачатковых класаў і і выхавацелей дашкольнай адукацыі, так як паказчыкі іх дзейнасці знаходзяцца на недастатковым узроўні.

Педкалектыў установы адукацыі складаюць вопытныя педагогі. Усе наcтаўнікі маюць стаж работы больш за 15 гадоў. За 2022/2023 навучальны год 4 педагогі (29%) прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі.

На працягу навучальнага года  14  педагогаў выступалі з паведамленнямі з вопыту работы на раённых метадычных аб’яднаннях. На базе ўстановы адукацыі прайшло раённае метадычнае аб’яднанне кіраўнікоў школьных метадычных аб’яднанняў устаноў адукацыі раёна.

У 2022/2023 навучальным годзе 1 педагог (кіраўнік фізвыхавання ў групе дашкольнай адукацыі) атрымаў першую кваліфікацыйную катэгорыю. Большасць педагогогаў першай катэгорыі не выказаюць жаданне атрымаць вышэйшую катэгорыю. Дадзеная праблема застаецца актуальнай на працягу апошніх гадоў.

У мінулым навучальным годзе абагульнены вопыт работы настаўніка пачатковых класаў Паляшчук Л.М. па тэме “Выкарыстанне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій на ўроках геаграфіі”.     

У большай ступені, ў параўнанні з мінулым годам, ва ўстанове адукацыі выкарыстоўваюцца інфармацыйныя тэхналогіі. Аднак электронныя сродкі навучання выкарыстоўваюцца педагогамі не сістэматычна.

Станоўчы вопыт работы педагогаў прапагандуецца праз школьныя выданні часопіса “Творчасць. Пошук і наватарства”, сродкі масавай інфармацыі. Акрамя таго настаўнік  геаграфіі Паляшчук Л.М.   публікуюе свае матэрыялы на  інтэрнэт-сайтах. У бягучым годзе матэрыялы Паляшчук Л.М..  былі апублікаваны на сайце расійскага выдання “Мульціурок”, “Інфаурок”. Чабатар С.В., настаўнік дапрызыўнай падрыхтоўкі дзяліўся сваім вопытам работы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні на старонках раённай газеты “Да новых перамог”. Тым не менш, большасць педагогаў не ўдзельнічаюць у прапагандзе свайго вопыту работы праз СМІ.

Вывады:  Метадычная работа з’яўляецца часткай адзінай сістэмы бесперапыннай адукацыі педагагічных кадраў, сістэмы павышэння  іх кваліфікацыі. Для выхавацелей дашкольнай адукацыі застаюцца актуальнымі пытанні авалодвання эфектыўнымі прыемамі развіцця маўленчай дзейнасці, выразнасці маўлення выхаванцаў, для настаўнікаў-прадметнікаў - павышэння ўзроўню ведаў вучняў, матывацыі да навучання,  для настаўнікаў пачатковых класаў - выкарыстанне ў практыцы работы інавацыйных тэхналогій і электронных сродкаў навучання, арганізацыя работы з высокаматываванымі вучнямі. Патрабуе неадкладнага вырашэння праблема павышэння кваліфікацыйных катэгорый педагогаў.

Мэтай фінансава-гаспадарчай дзейнасці ўстановы адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе з’яўлялася стварэнне ўмоў для развіцця і ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы, прадметна-развіваючага асяроддзя, якія адпавядаюць сучасным патрабаванням навучання, выхавання і аховы здароўя навучэнцаў праз далейшае развіццё пазабютжэтнай дзейнасці, рацыянальнае выкарыстанне матэрыяльных рэсурсаў. Асноўнымі накірункамі дзейнасці з’яўляліся стварэнне бяспечных умоў для ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, выкананне праграмы энергазберажэння, умацаванне матэрыяльнай базы вучэбных кабінетаў. На працягу навучальнага года ўстанова адукацыі працавала над вырашэннем пастаўленых задач. 

Ва ўстанове адукацыі рэгулярна праводзіцца кантроль за санітарным станам памяшканняў. Праводзіцца пэўная работа па ахове працы.

Ва ўстанове адукацыі функцыяніруе бібліятэка. Вучні забяспечаны вучэбнымі дапаможнікамі ў поўным аб’ёме. Бібліятэчны фонд складае 776 экзэмпляраў падручнікаў, 3003 экзэмпляры мастацкай і метадычнай літаратуры, 17 экзэмпляраў на электронных носьбітах. Дашкольная група пастаянна папаўняецца метадычнай літаратурай для выхавацелей і выхаванцаў. У 2022/2023 н.г. працэнт  забяспечанасці метадычнай літаратурай для выхавацелей склаў 96,9 %, для выхаванцаў - 95,7 %. 

У бягучым навучальным годзе бібліятэчны фонд папоўніўся новымі выданнямі: паступіла 70 экзэмпляраў падручнікаў,  18 экзэмпляраў асноўнага бібліятэчнага фонду. 

Матэрыяльна-тэхнічная база паляпшаецца за кошт асваення сродкаў пазабюджэтнай дзейнасці ўстановы адукацыі, якія расходуюцца на правядзенне бягучага рамонту, набыцце вучэбнага абсталявання. На працягу навучальнага года матэрыяльная база дашкольнай групы папоўнілася гульнявым абсталяваннем на суму каля 430 руб.

Установа адукацыі выконвае прагнозныя паказчыкі па фінансава-гаспадарчай дзейнасці ў поўным аб’еме: папаўненне спецрахунку – 138 %, платныя паслугі – 188%, платныя адукацыйныя паслугі -136 %, здача макулатуры – 106 %.

Вывады:

  1. Матэрыяльная база ўстановы адукацыі знаходзіцца ў здавальняючым стане.
  2. Ва ўстанове адукацыі праводзіцца мэтанакіраваная работа па арганізацыі пазабюджэтнай дзейнасці.

У наступным навучальным годзе неабходна прадоўжыць работу па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі, правесці карэкціроўку добраўпарадкавання школьнай тэрыторыі.