“Рэкорды лагера “Родничок”

13.06.2023

13 чэрвеня ў лагеры “Родничок” быў дзень рэкордаў. Дзеці даведаліся шмат цікавага аб гісторыі ўзнікнення Кнігі рэкордаў Гінэса, яе стваральніку, аб розных рэкордах.

      Былі выяўлены самыя, самыя ў спартыўным свяце “Рэкорды лагера “Родничок”. Усе дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у конкурсах. Хлопчыкі і дзяўчынкі праявілі сваю кемлівасць, спрыт і хуткасць. Бобка Данііл – пераможца ў скачках у даўжыню, Цераховіч Софія – пераможца ў скачках праз скакалку, Рамашка Яраслаў – пераможца ў набіванні мяча. Кожны ўстанавіў свой рэкорд.

     Свае рэкорды выхаванцы паказалі і ў інтэлектуальным конкурсе “Усё аб усім”. Пазнавалі па малюнках жывёл і раслін, называлі іх. Адгадвалі жывёл і раслін па апісанні. Адкавалі на пытанні аб прыродзе за пэўны час, удзельнічлі ў конкурсе скарагаворак. Ніхто не застаўся абыякавым. Перамагла “дружба”.

     Рэкорды  мастацкага характару дзеці атрымалі ў калектыўнай таорчай дзейнасці “Прыгоды чароўнага пэнзліка”.

     Выхаванцы задаволеныя сваімі рэкордам.