"Мае землякі ў годы вайны"

17.06.2023

17 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры "Родничок" прайшлі мерапрыемствы на тэму "Мае землякі ў годы вайны". Рабяты ўсклалі кветкі да помніка аднавяскоўцам, якія загінулі ў час вайны. Прынялі ўдзел ў конкурсе тэматычных малюнкаў "Каб памяталі". У малюнках дзеці змаглі адлюстраваць сваё бачанне страшных дзён вайны. Таксама прынялі ўдзел у літаратурна-музычнай гадзіне "Даўно закончылася вайна". Чыталі вершы, слухалі і спявалі песні на ваенную тэму. Дзень прайшоў цікава і душэўна.