Свята першага званка

01.09.2023

Свята першага званка прайшло сёння ва ўстанове адукацыі.. Уся ўвага   была звернута на іх, першаклашак, крыху ўсхваляваных хлапчукоў і дзяўчынак, якім яшчэ толькі трэба будзе спасцігаць азы навук.

На ўрачыстай лінейцы да ўдзельнікаў з цёплымі словамі звярнуўся дырэктар школы Машко Людміла Васільеўна. Яна пажадала ў новым навучальным годзе старшакласнікам здабыць новых сяброў у асобе першаклашак, усім атрымаць новыя навыкі і ўменні, моцнага здароўя, імкненняў да вучобы і быць настойлівымі ў дасягненні мэт.

Таксама перад удзельнікамі лінейкі з віншавальнымі словамі выступіла спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ "Лазовічы" Паюта Галіна Адамаўна. Яна ўручыла грашовыя падарункі навучэнцам, якія сумясцілі свой летні адпачынак з работай на палях гаспадаркі.

 Аб пачатку новага навучальнага года абвясціў доўгачаканы школьны званок. Усе дзеці адправіліся на Першы ўрок «Беларусь і Я – дыялог міру і стварэння”.