Дзень беларускага пісьменства

02.09.2023

2 верасня 2023 года мерапрыемства шостага школьнага дня ва ўстанове адукацыі было прысвечана Дню беларускага пісьменства.  Удзельнікамі мерапрыемства з’яўляліся вучні 1-9 класа. У час мерапрыемства рабяты даведаліся шмат цікавага пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, кнігадрукавання, пра выдатных беларускіх асветнікаў, пазнаёміліся з традыцыяй святкавання Дня беларускага пісьменства ў Беларусі.

 Сваю эрудыцыю ўдзельнікі змаглі прадэманстраваць, адказваючы на ​​пытанні конкурсу "Пытанні старажытнасці - адказы сучаснасці", праз удзел у конкурсе "Літаратурныя анаграмы".

Завяршылася мерапрыемства віртуальным падарожжам у гісторыю праз слайд-прэзентацыю "Стварэнне першай кнігі".