Вечар школьных сяброў

03.02.2024

 

Ёсць традыцыя добрая: сустрэча выпускнікоў.

Школа - часцінка жыцця, душы кожнага чалавека: маленькага ці вялікага. Яна запальвае маленькі агеньчык у сэрцах дзяцей, які потым разгараецца яркім полымем. І гэты агеньчык сабраў на традыцыйную сустрэчу сваіх выпускнікоў.

3 лютага 2024 года прайшоў «Вечар школьных сяброў» Лазавіцкай сярэдняй школы. Шмат, цікава і эмацыйна, успаміналі школьныя гады выпускнікі-юбіляры. Асабліва прыемна было зноў вярнуцца ў бесклапотнае дзяцінства, разам пасмяяцца з адбыўшыхся з аднакласнікамі вясёлых гісторыяў.

Атмасфера свята была цёплай, добразычлівай, па-хатняму ўтульнай. Прайшлі гады з дня заканчэння школы. А яны ведаюць адзін пра аднаго ўсё - колькі ў каго дзяцей і ўнукаў, хто, дзе працуе, як склалася жыццё ў цэлым. Сваё школьнае сяброўства пранеслі праз усё жыццё. І штораз чакаюць гэтай сустрэчы, сустрэчы выпускнікоў. У памяць аб наведванні школы выпускнікі пакінулі добры настрой і добрыя пажаданні школе, і калектыўнае фота.