Гадзіна мужнасці "У кожнага часу свае героі"

14.02.2024

 14 лютага гадзіну мужнасці "У кожнага часу свае героі" дзесяцікласнікі   школы прысвяцілі 35-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Дзеці яшчэ раз успомнілі падзеі Афганскай вайны, яе ўдзельнікаў - жыхароў Клецкага раёна, якія аддалі сваё жыццё, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак. Пачуцці гонару за свой народ і краіну спрыялі фарміраванню патрыятызму, пачуцця любові да Радзімы, ваеннай службе. І галоўнае: рабята зразумелі, што пакуль жыва чалавечая памяць, жывы і сам Чалавек.