“Афганістан у лёсе нашых землякоў”

16.02.2024

 

16 лютага 2024 года ў ў рамках дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў “Афганістан у лёсе нашых землякоў” навучэнцы школы правялі ўрок мужнасці "У жыцці заўсёды ёсць месца подзвігу". Дзеці прагледзелі відэафільм "Афганістан у маім сэрцы", выступілі з паведамленнямі аб воінах-інтэрнацыяналістах Клецкага раёна, паслухалі песні, напісаныя ў перапынках паміж баямі, ушанавалі хвілінай маўчання памяць загінуўшых.