"Ёсць такая прафесія - Радзіму абараняць"

17.02.2024

17 лютага ў рамках шостага школьнага дня для навучэнцаў 6-9 класаў   прайшло прафарыентацыйнае мерапрыемства пад назвай "Ёсць такая прафесія - Радзіму абараняць". Класны кіраўнік Кірык Т.А. пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з правіламі паступлення ў ваенныя ўстановы адукацыі, асноўнымі ваеннымі спецыяльнасцямі. Для навучэнцаў быў прадэманстраваны відэаролік аб людзях дадзеных прафесій, іх подзвігах у цяперашні час.

Дзякуючы мерапрыемству навучэнцы атрымалі адказы на многія пытанні, якія іх цікавяць.