“Афганістан у лёсах землякоў”

20.02.2024

20 лютага ў рамках дэкады  “Афганістан у лёсах землякоў” для навучэнцаў 5-6, 9 класаў  да 35-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана, прайшла гадзіна мужнасці "Афган: там, где небо касается гор". Дзеці даведаліся аб подзвігах воінаў - афганцаў нашых землякоў, якія ўдзельнічалі ў вайне ў Афганістане, пазнаёміліся з такімі паняццямі як: "выкананне інтэрнацыянальнага абавязку", "лакальныя войны", "гарачыя кропкі", у якіх праходзілі службу маладыя хлопцы. Мерапрыемства суправаджалася паказам відэа-прэзентацыяй. Навучэнцы даведаліся аб прычынах уводу савецкіх войскаў у Афганістан, аб тым, як мужна выконвалі свой абавязак нашы салдаты, як у найскладанейшых умовах праяўлялі стойкасць і высакароднасць, захоўвалі вернасць ваеннай прысязе і абавязку. Аб вайне казаць цяжка, але мы не маем права забываць пра яе. Памяць аб далёкай Афганскай вайне жывая, і сцерці падзеі той вайны не змогуць ні гады, ні адлегласці . Вучні прачыталі вершы аб Афганістане. Усе прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых у гэтай вайне хвілінай маўчання. Мерапрыемства атрымалася вельмі кранальным і хвалюючым.