Каб мова родная гучала!

21.02.2024

Каб мова родная гучала!

Кожны народ – гэта свая непаўторная культура, гісторыя, традыцыі, лад жыцця. І, вядома ж, мова. Зберагчы яе – вельмі важная задача. 21 лютага штогод адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У Беларусі адной з дзяржаўных моў з’яўляецца беларуская. Таму сёння наша эрудыт-шоў "З вытокаў роднай мовы" для вучняў 5-8 класаў было прысвечана менавіта беларускай мове. Рабяты адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі і прымаўкі на роднай мове.

Для вучняў 1-4 класаў была арганізавана гульня-віктарына «Каб мова родная гучала»

 Навучэнцы на беларускай мове чыталі вершы і скорагаворкі, слухалі беларускую музыку, разгадвалі крыжаванку, гулялі ў перакладчыкаў, малявалі.

 У гэты дзень хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі паказалі свае веды беларускай мовы, але і даведаліся шмат новых слоў.