ШАГ - "Радзіма мая Беларусь у асобах"

22.02.2024

22 лютага ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" адбылася сустрэча навучэнцаў 8-10 класаў ДУА "Лазавіцкая сярэдняя школа" з курсантам IV курса Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Беларусі Шамрук Яўгенам Іванавічам. Сустрэча прайшла ў форме дыялогавай пляцоўкі “Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны» (пра супрацоўнікаў Узброеных Сіл, памежнай службы, мытнай службы, МНС).

У пачатку сустрэчы юнакі паўдзельнічалі ў інтэрактыўнай віктарыне "Мы даведаемся". У час прагляду прэзентацыі "Радзіма мая Беларусь у асобах" навучэнцы пазнаёміліся з прадстаўнікамі розных прафесій Узброеных сіл, пагранічнай службы, мытнай службы, МНС.

Запрошаны госць, Шамрук Яўген Іванавіч, былы выпускнік установы адукацыі, расказаў крыху пра сябе, паказаў відэаролік аб сваім універсітэце, які зрабіў сам, адказаў на пытанні навучэнцаў, якія датычацца прафесійнай дзейнасці, службы, надзвычайных сітуацый.

Рабяты чарговы раз пераканаліся ў тым, што няма ў чалавека нічога даражэй   Радзімы, ганарыцца, любіць і абараняць яе - абавязак кожнага грамадзяніна.