Турнір-віктарына "Мая Айчына"

21.02.2024

21 лютага ў рамках дэкады грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў 4 класе адбыўся турнір-віктарына "Мая Айчына". Дзяўчынкі праверылі свае веды, а таксама даведаліся шмат новага пра нашу Радзіму ў наступных галінах: "Сімвалы", "Гісторыя", "Геаграфія", "Дзяржаўныя святы". З вялікай цікавасцю гулялі ў гульні: "Перакладчыкі", "Запішы больш слоў", разгадвалі загадкі, складалі прыказкі, чыталі вершы, адказвалі на пытанні віктарыны.

У ходзе выканання заданняў дзеці праявілі свае лепшыя якасці: эрудыцыю, кемлівасць, узаемадапамогу. Усім вельмі спадабалася.