Гадзіна памяці прысвечаная Герою Савецкага Саюза Зінаідзе Тусналобавай і камандзіру Чырвонай Арміі Іосіфу Марчанка

22.02.2024

22 лютага ў рамках дэкады  па грамадзянска-патрыятычным выхаванні  вучні 8 класа правялі  Гадзіну памяці  ў форме пісьмовага ўрока, прысвечанага Герою Савецкага Саюза Зінаідзе Тусналобавай і камандзіру Чырвонай Арміі Іосіфу Марчанка. Рабята паглядзелі відэафільм пра гэтых герояў, абмеркавалі яго разам з класным кіраўніком, а затым выказалі свае думкі на прапанаваныя пытанні ў пісьмовай форме. Лепшыя работы па жаданні рабят былі агучаны.