Гутарка аб свяце "Дзень абаронцы Айчыны"

23.02.2024

23 лютага з навучэнцамі 1-2 класаў  прайшла гутарка аб свяце «Дзень абаронцы Айчыны”. Падчас размовы рабята гаварылі пра тых, хто можа падставіць плячо адзін аднаму, хто здольны падзяліцца апошнім і пераадолець усе нягоды і цяжкасці – пра нашых абаронцаў. Дзеці з цікавасцю прагледзелі відэаролік "Нашым абаронцам прысвячаецца", актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах: "Юны абаронца Айчыны", "Пераправа",   "Перадай бразготку", «Снарады да прылады», адгадалі загадкі аб прафесіях вайскоўцаў, а так як служба складаецца не толькі з будняў, але і свят, праспявалі песню «У салдата выходны». Гутарка скончылася вырабам віншавальных паштовак для сваіх любімых абаронцаў.

У гэты ж дзень для выхаванцаў дашкольнай групы была арганізавана сустрэча з Зарубінай Вольгай Міхайлаўнай, капітанам міліцыі, старшым інспектарам-псіхолагам цэнтра псіхалагічнага забеспячэння АУС. Госця расказала выхаванцам аб “ваенных” прафесіях, правілах паводзін на вуліцы, дома, калі ты адзін, павіншавала іх са святам 23 лютага.