Гадзіна мужнасці “Маленькія героі вялікай вайны”

24.02.2024

24 лютага  ў рамках дэкады па грамадзянска -патрыятычным выхаванні ў 1 класе прайшла гадзіна мужнасці “Маленькія героі вялікай вайны”, прысвечана хлопчыкам  і дзяўчынкам, якія змагаліся за свабоду і шчасце сваёй Радзімы. Вучні даведаліся пра лёс дзяцей, якім давялося прайсці па дарогах вайны і змагацца з фашыстамі на франтах і ў партызанскіх атрадах.

 Мерапрыемства суправаджалася чытаннем вершаў, прысвечаных подзвігам юных байцоў. Дзецям была прадстаўлена  слайд - прэзентацыя пра маленькіх герояў. 

Закончылася мерапрыемства аглядам кніжнай выставы “Памяць пра вайну нам кніга пакідае…”.