«Я б у армію пайшоў...»

25.02.2024

25 лютага ў Лазавіцкай сярэдняй школе Клецкага раёна для навучэнцаў 1-6 класаў прайшла гульнявая праграма «Я б у армію пайшоў...». Рабяты з задавальненнем адказвалі на пытанні бліц - апытання на веданне спецыфічных слоў і выразаў на вайсковую тэматыку. У працэсе праграмы гучалі вершы аб відах ваеннай тэхнікі і ваенных прафесіях. Актыўны ўдзел дзеці прымалі ў гульнятэцы "Армейская азбука", дзе разгадалі крыжаванку і "абясшкодзілі" загадкі на гранатах. Навучэнцы праявілі свае ўменні і кемлівасць, а таксама паспрабавалі дружна выканаць салдацкія каманды і прайсці страявым крокам. Фатаграфіі ў альбомах, ваенная атрыбутыка дапамаглі рабятам акунуцца ў свет салдацкага жыцця, пракрасціся духам нялёгкай службы. Хлопчыкі атрымалі медалькі "Будучы абаронца". Скончылася мерапрыемства песняй "Бравыя салдаты"