"Памяць пакаленняў у імя будучыні"

27.02.2024

 27 лютага ва ўстанове адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная старту Усебеларускага патрыятычнага праекта "Памяць пакаленняў у імя будучыні". Гэты праект прысвечаны святкаванню 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Мерапрыемства пачалося з урачыстай цырымоніі вынасу Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і выканання Дзяржаўнага гімна.

Навучэнцам расказалі аб тэрмінах работы над праектам, асноўных мерапрыемствах праекта.