Акцыя “Дружым з Законам!”

29.02.2024

29 лютага у рамках абласной міжведамаснай прафілактычнай акцыі “Дружым з Законам!” адбылася сустрэча навучэнцаў з супрацоўнікам Клецкага РАУС, старшым лейценантам Перапечкам Уладзімірам Яўгеньевічам, які правёў гутарку аб прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх, аб паводзінах навучэнцаў у пазаўрочны час. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням аб недапушчэнні ўжывання алкаголю, цыгарэт, электронных парагенератараў, наркатычных рэчываў. Таксама Уладзімір Яўгеньевіч спыніўся на неабходнасці захавання вучнямі правілаў асабістай бяспекі на вуліцы ў цёмны час сутак, асаблівую ўвагу звярнуў на неабходнасць наяўнасці ў кожнага навучэнца святлоадбівальных элементаў. Распавёў пра найболей часта здзяйсняныя правапарушэнні, прывёў пэўныя прыклады.