Адзіны урок прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі

02.04.2024

2 красавіка навучэнцы разам са сваімі класнымі кіраўнікамі на Адзіным уроку, прысвечаным Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, абмеркавалі шэраг пытанняў, звязаных са станаўленнем Саюзнай дзяржавы, функцыянаваннем яе кіруючых органаў, развіццём супрацоўніцтва паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь у розных сферах дзейнасці. Дзеці даведаліся аб рэалізацыі сумесных праграм і праектаў, накіраваных на стварэнне адзінай адукацыйнай і культурнай прасторы, рэалізацыю экалагічных і маладзёжных праектаў, павышэнне абараназдольнасці саюзнай дзяржавы. У ходзе абмеркавання юнакі і дзяўчаты яшчэ раз пераканаліся, што агульнае гістарычнае мінулае, цесная эканамічная інтэграцыя, узаемавыгадны гандаль, ваеннае стратэгічнае партнёрства, духоўная агульнасць будуць садзейнічаць далейшаму росквіту народаў Беларусі і Расіі.