Жахі канцлагераў

11.04.2024

 

Штогод 11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца памятная дата - Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Да гэтай даты ў 6 класе была праведзена гутарка, у форме стужкі часу "Жахі канцлагераў". Дзеці пазнаёміліся з гістарычнымі фактамі стварэння канцлагераў, жудаснымі ўмовамі прымусовага ўтрымання зняволеных, з «фабрыкамі смерці», якія існавалі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Праглядзелі відэафільм «Страшная праўда дзіцячай вёскі Скарбоўкі». Сюжэты страшнага лагернага жыцця дзяцей-вязняў, якія былі донарамі, не пакінулі абыякавымі нікога з рабят, пазнаёміліся з выставай "Генацыд беларускага народа".