"Чарнобыль - боль маёй планеты"

24.04.2024

24 красавіка для навучэнцаў 2 класа была праведзена гадзіна смутку "Чарнобыль - боль маёй планеты". Падчас мерапрыемства дзеці прасачылі храналогію падзей таго страшнага красавіка 1986 года, які падзяліў жыццё ўсіх людзей Еўропы, а асабліва, жыхароў Беларусі на "Да" і "пасля". Навучэнцы з цікавасцю глядзелі і слухалі відэа прэзентацыю "Чарнобыль у нашай памяці", з якой даведаліся аб маштабах трагедыі, захворваннях, выкліканых радыяцыяй, наступствах экалагічнай катастрофы, аб гераічнай барацьбе ліквідатараў аварыі, дзякуючы прафесіяналізму, адвазе якіх быў лакалізаваны ачаг радыяцыйнага заражэння.

У канцы мерапрыемиства навучэнцы прыйшлі да высновы: Чарнобыльская трагедыя назаўжды застанецца ў нашай памяці, мы ўсе павінны беражліва ставіцца да навакольнага свету і навучыцца ўспрымаць чужы боль як свой ўласны, каб не дапусціць новай трагедыі.