Урачыстая лінейка «Апошні званок»

25.05.2024

 

 

25 мая ў нашай школе прайшла ўрачыстая лінейка «Апошні званок». Гэта традыцыйнае свята для выпускнікоў - заўсёды радаснае, хвалюючае і крыху сумнае. Галоўнымі героямі дня сталі выпускнікі 9-га класа. З словамі на дарогуі добрымі пажаданнямі звярнулася да выпускнікоў дырэктар школы Машко Людміла Васільеўна. Павіншавалі навучэнцаў і ганаровыя госці: дырэктар Клецкага РЦК Мінец І.І., старшыня прафкама сельскагаспадарчага прадпрыемства ААТ “Лазавічы” Фёдаравіч Г.А.

Нямала цёплых слоў і пажаданняў было сказана ў адрас выпускнікоў. Віталі рабят настаўнікі, іх клапатлівыя бацькі і пацешныя першакласнікі. Яны пажадалі выпускнікам заўсёды захоўваць у сабе часціцу дзяцінства і не забываць родную школу. Вельмі кранальнымі былі пажаданні выпускнікам школы ад іх класнага кіраўніка Траян І.М.

І самы хвалюючы момант — выпускніца разам з першаклашкай дае апошні званок.

Урокі скончыліся, але наперадзе ў выпускнікоў вельмі важны і адказны перыяд - здача выпускных экзаменаў.