Спартыўнае свята «Здароўе, сіла, прыгажосць»

29.05.2024

Мэтай спартыўнага свята «Здароўе, сіла, прыгажосць», якое прайшло  29 мая, з'яўлялася фарміраванне і развіццё ў дзяцей уяўленняў пра здароўе, матывацыі на ЗЛЖ, прыцягненне ўвагі да яго захаванню і ўмацаванню.

Праграма свята была вельмі насычанай: перацягванне каната, ручаёк, спартыўныя арбітры, балота, пасадзі бульбу, каўбоі, вясёлая скакалка, конкурс спартыўнай песні і іншыя. Дзве каманды ўдзельнікаў стараліся не толькі якасна, хутка і спрытна выконваць спартыўныя заданні. Рабята мелі магчымасць рэалізаваць свае рухальныя, творчыя, арганізатарскія і камунікатыўныя здольнасці, дзе патрабавалася праявіць максімальную сабранасць, эмацыйную ўстойлівасць і волю.

Свята прайшло на адным дыханні, усе разыходзіліся ў добрым настроі і з карыснай інфармацыяй.