«Мама… Дороже слова нет на свете!»

14.10.2024

«Мама… Дороже слова нет на свете!». Пад такой назвай 14 кастрычніка сумесна з Сельскім домам культуры прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Дню маці.

Кранаючыя віншаванні гучалі з вуснаў кожнага дзіцяці. Дзеці дзякавалі сваіхмам за добрае сэрца, клопат і ласку.

Усе канцэртныя нумары выконваліся з пачуццём любові і пясчоты.

Увазе прысутных была прадстаўлена выстава-віншаванне “Я люблю цябе, МАМА!”. Чароўныя кветачкі з паперы, выкананыя з любоўю, сталі цудоўным падарункам для матуль!.