Вынікі алімпіяд па вучэбных прадметах "Матэматыка", "Беларускі язык" і "Беларуская літаратура", "Англійская мова"

14.10.2024

З 10 кастрычніка 2024 года ва ўстанове адукацыі працягваецца правядзенне першага этапу рэспубліканскай алімпіяды. У першы дзень вучні 9 і 11 класаў выканалі алімпіядныя заданні па вучэбным прадмеце "Матэматыка". Вынік удзелу – дыплом ІІІ ступені ў вучня 11 класа Лупава Кірыла (53 % выканання заданняў).

11-12 кастрычніка  вучні гэтых жа класаў удзельнічалі ў алімпіядзе па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”. Ім давялося праявіць свае здольнасці не толькі пры выкананні тэарэтычнай часткі дадзенай галіны, але і ў напісанні водгуку. Вучні 11 класа Шулеўка Анастасія і Лупаў Кірыл сталі прызёрамі ў дадзенай алімпіядзе, іх вынік – 46 % выканання заданняў.

14 кастрычніка вучань 11 класа Лупаў Кірыл спрабаваў сябе ў алімпіядзе па вучэбным прадмеце “Англійская мова”. Стаўшы прызерам дадзенай алімпіяды, ён атрымаў 81 бал -  47,6 % выканання заданняў.