Традыцыі

Нашая школа, як і іншыя школы, мае свае традыцыі.

Менавіта традыцыі дапамагаюць згуртаваць і дзяцей, і педагогаў, разнастаіць школьнае жыццё, зрабіць яго яркім, насычаным і запамінальным.

 

 

 

 

Кожны навучальны год сустракае школа сваіх вучняў ля школьнага парога. Разнастайна, але заўсёды аднолькава хвалююча праходзіць у нашай школе Дзень ведаў.

 

У верасні  рыхтуецца вялікае свята – дзень настаўніка. Менавіта ў гэты дзень неяк па-асабліваму адчуваюць сябе настаўнікі. Усведамляючы важнасць і стваральнасць сваёй працы, радасна пазіраюць на вучняў, такіх таленавітых у сваёй творчай праяве. І кожны, са здзіўленнем, у рэпліках са сцэны пазнае сябе ў інтэрпрэтацыі сваіх вучняў.

 

Традыцыйным для ўстановы стала святкаванне Дня народнага адзінства.

 

Добрай традыцыяй школы стала штогод праводзіць канцэрт да Дня маці. 14 кастрычніка, у праваслаўнае свята Пакровы Святой Багародзіцы, па-дзіцячы шчыра і ўрачыста гучаць словы кахання і пяшчоты да сваіх мам.

 

Зіма - гэта цэлы калейдаскоп школьных свят.

Добрай традыцыяй стаў удзел дзяцей, іх бацькоў і педагогаў у абласной дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці".

 

Адно з зімовых традыцыйных свят – гэта вечар сустрэчы з выпускнікамі.

 

Урачыстая лінейка да Дня юнага-героя антыфашыста, свята да Дня абаронцаў Айчыны, сустрэчы са знакамітымі людзьмі, урокі Мужнасці - малая крыха мерапрыемстваў месячніка патрыятычнага выхавання.

 

Радасна і весела сустракаем свята Вясны - 8 сакавіка. Вось дзе разлог фантазіі! Мініяцюры, песні, паэзія, гульні і танцы-сапраўдная святочная феерыя для мілых жанчын, дзяўчат і дзяўчынак!!!

 

Месяц май мы прысвячаем клопату аб ветэранах ВАВ. Гэта ўдзел у правядзенні Вахта памяці стала добрай традыцыяй у нашай школе. 9 мая -Дзень, калі мы можам аддаць даніну памяці загінуўшым. У гэты дзень з году ў год каля помніка, загінуўшым аднавяскоўцам, праводзіцца мітынг, аперацыя «Абеліск», сустрэчы са знакамітымі людзьмі, урокі Мужнасці.  акцыя «Дом без адзіноты»

 

Незабываемай застаецца традыцыя для вучняў 4 класа, калі іх на Дзені піянерскай дружбы прымаюць у піянеры.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Заключным акордам навучальнага года гучыць "Апошні школьны званок". Вось ужо на працягу некалькіх гадоў выпускнікі школы разам з загаданымі жаданнямі адпускаюць у неба паветраныя шары.

І кожны раз, завяршаючы навучальны год, мы з радасцю і гонарам успамінаем усё, што асабліва ўдалося і запомнілася, крыху шкадуючы, што ўсё гэта ўжо скончылася, але кожны раз разумеючы, што ўсё самае цікавае ў нас наперадзе.