Зімовыя канікулы

План мерапрыемстваў

разгарнуць

Квэст-гульня «Навагодні каламбур»

04.01.2024
разгарнуць

4 студзеня 2024 года навучэнцы 5-6 класаў прынялі ўдзел у квэст-гульні «Навагодні каламбур».

Дзеці адправіліся ў падарожжа, дзе змаглі акунуцца ў святочную атмасферу прыгод.

Удзельнікаў чакалі самыя розныя заданні - гульні і загадкі, песні і танцы. Дзеці з азартам і наперабой адказвалі на пытанні віктарыны, удзельнічалі ў вясёлых конкурсах "Снежныя фантазіі", "Музычны конкурс", "Казачны". Адказваючы на пытанні, крок за крокам па слядах сімвала новага года «Дракона», знайшлі куфэрак з прызамі.

Мерапрыемства прайшло на пазітыўнай хвалі і, пакідаючы яго, дзеці неслі з сабой зарад навагодняга святочнага настрою.

згарнуць

Экспрэс – гадзіна “Куфэрак з казкамі”

27.12.2023
разгарнуць

27 снежня у  час зімовых канікул сярод навучэнцаў пачатковых класаў  прайшла   экспрэс – гадзіна “Куфэрак з казкамі”.  Сустрэча з казкай прынесла дзецям  многа радасці  і адкрыла  чароўны свет  таямніц.

З задавальненнем   хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у гульні «Па слядах казачных герояў”, дзе разгадвалі загадкі, рэбусы, успаміналі любімых  казачных герояў.  Аднак самай вясёлай прыгодай стала інсцэніроўка казкі «Воўк і сямёра казлянят».

Рабяты даведаліся многа новага і цікавага, адпачылі разам з казкай. Скончыўся наш “казачны маскарад”. Але дзеці самі змогуць прадоўжыць яго, бо казачная сцяжынка бясконцая. Варта адкрыць кнігу казак  і ў дарогу!

згарнуць

Акцыя «Птушка добрых пажаданняў”

26.12.2023
разгарнуць

 26 снежня навучэнцы нашай школы у рамках творчай акцыя "Тры дзесяткі добрых спраў" прынялі актыўны ўдзел у дабрачыннай акцыі «Птушка добрых пажаданняў”. Радасць, усмешкі, добрыя словы і пажаданні дарылі навучэнцы ў гэты дзень сваім сябрам, аднакласнікам, настаўнікам. Каляровыя канверцікі з добрымі пажаданнямі і пазітыўнымі сцвярджэннямі школьнікі размяшчалі на «Птушцы добрых пажаданняў». Пажаданні былі вельмі актуальныя: дабрабыт, шчасце,  поспехі ў вучобе, здароўе, мір у надыходзячым Новым 2024 годзе!

Хацелася б адзначыць, што акцыя выклікала станоўчы эмацыйны водгук як у навучэнцаў, так і педагогаў.

згарнуць