Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне адукацыі, спорту і турызму Клецкага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Лазавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна”
28 кастрычніка ў рамках Тыдня малой радзімы для вучняў 2 класа прайшла гульня-падарожжа «Роднаму краю часцінку душы прысвячаю».
Аб прыгажосці роднага краю, прыродных багаццях, знакамітых людзях нашай Радзімы гаварылі хлопцы падчас мерапрыемства. У ходзе мерапрыемства навучэнцы разгадвалі крыжаванкі, актыўна ўдзельнічалі ў гульні-віктарыне «Люстэрка часу».
Для навучэнцаў быў паказаны віртуальны альбом «роднай прыроды куток", у якім дзеці пазнавалі знаёмыя месцы свайго роднага кутка.
У завяршэнні мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з кніжнай выставай, прысвечанай роднаму аграгарадку «Лазовічы».
згарнуць
Адзіны дзень у музеі
Цікава, займальна і, вядома ж, з карысцю 18 верасня для вучняў 5 класа прайшоў адзіны дзень наведвання музеяў. Рабята пабывалі ў дзіўным месцы - Морацкім раённым Цэнтры рамёстваў, дзе захоўваецца самабытная культура.
Пяцікласнікі наведалі музейны пакой «Гісторыя в.Морач», дзе пазнаёміліся з яе ўнікальнымі экспанатамі, а таксама паглядзелі работы гурткоўцаў, якія займаюцца жывапісам, лазапляценнем, саломапляценнем, вышыўкай, лепкай з гліны і мастацкай апрацоўкай драўніны.
Яны былі ўражаныя ўбачаным: наколькі таленавітыя людзі-ўмельцы жывуць і «твораць» тут.
згарнуць