Нашы цімураўскія справы

“Аднавім лясы разам”

разгарнуць

9 красавіка члены атрада “Цімуравец” прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскай дабравольнай акцыі “Аднавім лясы разам” у рамках Года якасці. Рабята аказалі дапамогу ў пасадцы лесу Колкаўскаму лясніцтву.

згарнуць

Экалагічны дэсант "Адпачываем з карысцю"

разгарнуць

Восеньскія канікулы - гэта пара не толькі адпачынку, але і карысных  спраў. Члены цімураўскага атрада 1 лістапада правялі экалагічны дэсант "Адпачываем з карысцю" у парку аг.Лазавічы. Навядзенне і падтрыманне парадку на роднай зямлі - гэта справа кожнага грамадзяніна нашай краіны.

згарнуць

"Лапы ў цяпле"

разгарнуць

1 снежня ў рамках акцыі "Тры дзясяткі добрых спраў” члены атрада "Цімуравец" паўдзельнічалі ў піянерскай акцыі "Лапы ў цяпле". На ўроках абслуговай працы дзяўчынкі пашылі ляжанкі для катоў, зрабілі каробкі для ляжанак". А заўтра яны з задавальненнем перададуць свае вырабы неабыякавым людзям, якія даглядаюць бяздомных катоў..

згарнуць

Дзень міласэрнасці

разгарнуць

20 снежня ў рамках акцыі “Тры дзясяткі добрых спраў” ва ўстанове адукацы прайшоў Дзень міласэрнасці. Цімураўцы наведаліся да мясцовай жыхаркі аг.Лазавічы, якая пасля смерці мужа жыве адна і вельмі хварэе.Вучні дапамаглі ачысціць і прыбраць расліны на клубах, прынеслі дровы і торф, памаглі па гаспадарцы.

Алена Якубаўна вельмі была ўдзячна рабятам. Вучні павіншавалі   яе з надыходзячым новым годам і падарылі паштоўку, зробленую сваімі рукамі.

згарнуць

"Працягні руку сябру"

разгарнуць

 

Навучэнцы 6 класа у рамках акцыі "Працягні руку сябру", узброіўшыся лапатамі, адправіліся на "барацьбу" са снегам. Спрытна і хутка пачысцілі дарожкі ад снега на прыдворавай тэрыторыі ветэрана педагагічнай працы Трэйліб Галіны Аляксееўны. Уборка снегу прайшла хутка і весела.

Пасля праведзенай працы рабяты пачулі ад Галіны Аляксееўны словы падзякі за ўвагу і клопат. Акцыя па расчыстцы двароў ад снега, арганізаваная навучэнцамі, абавязкова працягнецца.

згарнуць