Мерапрыемствы

"8 сакавіка - дзень цудоўны"

разгарнуць

7 сакавіка ў дашкольнай групе прайшоў ранішнік  "8 сакавіка - дзень цудоўны". Дзеці павіншавалі сваіх матуль са святам. Разам з бацькамі рабята прымалі актыўны ўдзел у конкурсах "Збяры кветачкі", конкурсе з газетамі, "Хто хутчэй збярэ шклянкі палачкамі", "Перадай хустачку" і інш. У канцы свята дзеці падарылі мамам падарункі, зробленыя сваімі рукамі. На свяце прысутнічала вясёлая, святочная атмасфера.

згарнуць

Сустрэча з Зарубінай Вольгай Міхайлаўнай, капітанам міліцыі, старшым інспектарам-псіхолагам цэнтра псіхалагічнага забеспячэння АУС

разгарнуць

23 лютага для выхаванцаў дашкольнай групы была арганізавана сустрэча з Зарубінай Вольгай Міхайлаўнай, капітанам міліцыі, старшым інспектарам-псіхолагам цэнтра псіхалагічнага забеспячэння АУС. Госця расказала выхаванцам аб “ваенных” прафесіях, правілах паводзін на вуліцы, дома, калі ты адзін, павіншавала іх са святам 23 лютага.

згарнуць

“Родная мова”

разгарнуць

21 лютага, у рамках дня роднай мовы ў дашкольнай групе прайшоў занятак на тэму “Родная мова”. Гасцямі занятку былі Арынка і Янка. Яны запыталі ў дзяцей у якой краіне яны жывуць, на якіх мовах гавораць у Беларусі. Параўноўвалі маўленне на беларускай і рускай мовах. Давалі назву  прадметам на рускай і беларускай мовах.

Прайшла гутарка “Роднае слова – матчына слова”, дзе дашкольнікі   адзначылі яе мілагучнасць, прыгажосць, неабходнасць размаўляць на мове сваіх продкаў. Расказвалі беларускую народную казку “Легкі хлеб”, “Не сілай, а розумам”. Дзеці стараліся эмацыянальна і паслядоўна перадаваць змест твораў.  

Дзеці з цікавасцю слухалі паданне пра узнікненне нашай сталіцы, горада Мінска.

згарнуць

У дашкольнай групе з 5 па 10 лютага прайшоў тыдзень па тэме "Мэбля"

разгарнуць

У дашкольнай групе з 5 па 10 лютага прайшоў тыдзень па тэме "Мэбля".

У час заняткаў дашкольнікі фармавалі ўяўленне аб прадметах мэблі, старэйшыя дашкольнікі праводзілі гукавы аналіз слоў. Замацоўвалі веды аб прадметах мэблі выхаванцы на практычных занятках у пакоі дзяўчынкі Каці.

Завяршыўся тыдзень будаўніцтвам мэблі з картону. Дзеці змайстравалі стол і крэсла для сваіх цацак.

згарнуць

«Да нас стукаецца Новы год»

разгарнуць

 

27 снежня 2023 г. вучні пачатковых класаў и выхаванцы дашкольнай групы прыйшлі прыгожымі на навагодні ранішнік «Да нас стукаецца Новы год». Разам са Снягуркай вадзілі карагоды, адгадвалі зімовыя загадкі, танчылі са снегавіком, гулялі ў гульню «Навагодняе рэха». А яшчэ рабята расказвалі вершы Дзядулі Марозу.

Галоўным госцем на свяце быў Лесавік, які падрыхтаваў шмат навагодніх сюрпрызаў! Свята атрымалася цёплым, душэўным і яркім!

З надыходзячым Новым Годам, дабра, міру і шчасця ўсім!

згарнуць

“Тры дзясяткі добрых спраў”

разгарнуць

Выхаванцы дашкольнай групы прынялі удзел у правядзенні акцыі “Тры дзясяткі добрых спраў”. У  дашкольнай групе прайшла акцыя “Сустракаем Новы год на планеце дашкалят”. Дашкольнікі дапамагалі  упрыгожваць групу да свята. Так да іх на адно акно завітала казка “Дванаццаць месяцаў”, на другія вокны прыляцеў сімвал наступнага года – Вяселы Дракоша. у паветры пачалі летаюць легкія балярынкі і прыгожыя  сняжынкі.

згарнуць

Нашы таты лепшыя за ўсіх

разгарнуць

 

У дашкольнай групе прайшоў Тыдзень  бацькоўскай любові. Усе заняткі, мерапрыемствы былі прыўрочаны тэме сям’і, адносінам у сям’і.

Закончыўся тыдзень спартыўным святам  “Нашы таты лепшыя за ўсіх”.

Дзеці  сумесна са сваімі бацькамі прайшлі эстафеты “Завядзі дзіця ў дзіцячы сад”, “Астраўкі сяброўства”, “Будуем дом”, “Лоўкі футбаліст” і інш.. Для бацькоў была падрыхтавана інтэлектуальная гульня “Пазнай казку па героях”.

Закончылася свята ўручэннем медалёў “Самы лепшы тата”, падарункаў, зробленых сваімі рукамі.

згарнуць

Дзень Ведаў на тэму “Мір і стварэнне – сувязь часоў і пакаленняў”

разгарнуць

У дашкольнай групе прайшоў Дзень Ведаў на тэму “Мір і стварэнне – сувязь часоў і пакаленняў”, на якім дзеці знаеміліся з гераічным мінулым свайго народа, з помнікамі, прысвечанымі воінам Вялікай Айчыннай вайне, з сучаснымі прадпрыемствамі, якія забяспечваюць рынак усім неабходным. Вялася гаворка аб беларускіх спарцменах, якія ўвайшлі ў сусветную гісторыю.

Закончыўся занятак словамі Прэзідзента РБ “Мы павінны помніць: незалежнасць краіны – забота кожнага з нас”.

згарнуць